Tribuna/Футбол/Блоги/Мова Спартова/Суд вырашыў не караць старшыню савета ФК Граніт за адказ на беларускамоўны зварот па-руску ДАКУМЕНТЫ

Суд вырашыў не караць старшыню савета ФК Граніт за адказ на беларускамоўны зварот па-руску ДАКУМЕНТЫ

Пастанова суда Лунінецкага раёна на практыцы паказала, што норма артыкула 18 закона «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб», паводле якой адказ на пісьмовы зварот павінен давацца на мове звароту, нічым не падмацавана санкцыяй за невыкананне гэтай нормы і какім чынам гэта правіла мёртвае - яго не патрэбна і не абавязкова выконваць.

Автор — Ігар Случак
9 ноября 2016, 00:25
Суд вырашыў не караць старшыню савета ФК Граніт за адказ на беларускамоўны зварот па-руску ДАКУМЕНТЫ

Пастанова суда Лунінецкага раёна на практыцы паказала, што норма артыкула 18 закона "Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб", паводле якой адказ на пісьмовы зварот павінен давацца на мове звароту, нічым не падмацавана санкцыяй за невыкананне гэтай нормы і какім чынам гэта правіла мёртвае - яго не патрэбна і не абавязкова выконваць.

Такую пастанову сёння прыняў бы любы суд Беларусі, бо справа ў тым, што да 27.08.2013 гіпотэза артыкул 9.13 КаАП гучала наступным чынам "Парушэнне заканадаўства аб зваротах грамадзян" і ў адпаведнасці з ёй можна было прыцягваць да адказнасці за адказ на пісьмовы зварот не на мове звароту. Пасля гэты артыкул быў канкрэтызаваны канкрэтным пералікам парушэнняў заканадаўства аб зваротах і ў гэты пералік норма аб тым, што адказ на пісьмовы зварот павінен давацца на мове звароту, не трапіла.

Такая сітуацыя нараджае прававы нігілізм, бо, напрыклад, калі браць справу Дзмітрыя Шчарбатых, які стаў першым грамадзянінам, якога прыцягнулі да адказнасці па арт. 9.22 "Парушэнне заканадаўства аб мовах", то гэты артыкул не працаваў 17 год толькі таму, што ніхто ім не карыстаўся, а калі прэцэдэнт узнік, то норма запрацавала.

У выпадку ж з арт. 18 закона "Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб" норма аб аб тым, што адказ на пісьмовы зварот павінен давацца на мове звароту можна не выконваць і ніякай санкцыі за гэта парушэнне не прадугледжана. Таму б я рэкамендаваў рускамоўным установам не адказваць на беларускамоўныя звароты па-беларуску і не напружваць сваіх справаводаў - ніякага пакарання за гэтае парушэнне вы не панясеце.

У той жа час усім зразумела, што гіпотэзу арт. 9.13 КаАП трэба дапоўніць кваліфікуючым складам "адказ на пісьмовы зварот не на мове звароту" і толькі так норма арт. 18 закона "Аб зваротах грамадзян пачне працаваць", а моўныя правы як беларускамоўных, так і рускамоўных заяўнікаў будуць сапраўды падмацаваны і абаронены. 

Другие посты блога

2018 ЧАРНАВІК ТОП-150
28 января 2019, 18:40
#случакуслуцку
15 января 2018, 10:05
Все посты