Бахар: чужы сярод сваіх

Автор — Drum23
4 декабря, 13:27
1
Бахар: чужы сярод сваіх

Адзін з самых супярэчлівых сучасных гульцоў Беларусі.

Як прайсці шлях ад патрымкі пратэстаў да праўладнага ліста? Як страціць павагу фанатаў і стаць здраднікам? Як скасаваць шлюб праз 2 гады і заваяваць першае за 19 гадоў чэпіёнства «Дынама»?

На ўсе гэтыя пытанні адказвае кар’ера Бахара.

Пачатак кар’еры

Гады ў ФК «Мінск», дзе ён прайшоў частку дзяцяча-юнацкай і пачатак дарослай кар’еры, былі самыя спакойныя ў жыцці Івана. Ён заўсёды быў перспектыўным гульцом, дэбютаваў у ЧБ яшчэ ў сезоне 2014, калі выйшаў на замену ў заключным матчы супраць «Дынама» Брэста.

Потым яшчэ два сезона правёў у «дублі» «гараджан», а ў 2017, калі «Мінск» узяў курс на амаладжэнне, замацаваўся ў аснаве. Тры гады запар ён гуляў у «Мінску» і заўсёды быў на рахунку беларускіх грандаў, але сапраўды выдатным быў сезон 2019, калі Ваня забіў 9 мячоў. Тады ў менскім «Дынама» і прапановалі кантракт маладому гульцу.

Старт першага заходу ў «Дынама»

Яшчэ да пераходу ў «Дынама» Бахар кампліментарна выкзазваўся аб «менчуках».«БАТЭ, "Шахцёр" ці брэсцкае "Дынама" выбрал б для працягу кар’еры? "Дынама" Мінск».І ўжо праз некалькі месяцеў прагноз апынуўся рэальнасцю: напапярэдні Новага года Бахар падпісаў кантракт з «бела-блакітнымі».

У новым сезоне «Дынама», як і ўсе калектывы Гурэнкі, выклікала шмат пытанняў: пазбаўленне ад лідараў мінулага сезону, знясільваючая перадсезонная падрыхтоўка, пастаянныя скандалы з суддзямі.

Не прайшло і 5 тураў, пачаўся каронавірус, фанаты сышлі са стадыёнаў, а Гурэнка і «Дынама» скасавалі кантракт, а новым трэнерам быў прызначаны Кучук.

Напэўна Бахар пры пераходзе разлічваў на іншыя ўмовы, але жыццё вырашыла інакш. Негледзячы на перашкоды, у первыя 13 тураў Ваня аформіў 4+1 па сістэме гол+пас і быў адным з найбольш яскравых гульцоў «Дынама».

А далей, менавіта з 14 тура чэмпіянату, пачаўся шэраг падзей, якія назаўсёды змянілі і футбольную кар’еру і асабістае жыццё Бахара.

Падтрымка пратэстаў, пагрозы арміяй ад Кавальчука і праўладны ліст

Сыход сям’і Бахараў ад апалітычнасці пачаўся яшчэ напрыканцы чэрвеня 2020. Ваня падтрымліваў каманду Бабарыкі падабайкамі ў «Instagram», а ягоная жонка збіралася ў каміссію па падліку галасоў на выбарах і казала, што не можа спаць з-за сітуацыі ў краіне. «Няхай мяне расстраляюць, няхай мяне пасадзяць. Я не хачу жыць у такой краіне. Агідна да немагчымасці».

«Дынама» працягвала нестабільна гуляць у чэмпіянаце, а 9 жніўня прайшлі даўгачаканыя «выбары» і хваля пратэстаў накрыла Беларусь.

Пазіцыя Бахара, негледзячы на адсутнасць выразных каментароў, была зразумелая, але людзі чакалі публічнай падтрымкі і пыталі, чаму ён не выказваецца на тэму пратэстаў. Вось, што адказваў Бахар:

Наступныя два матча чэмпіянату Бахар правёў з белай стужкай на руцэ (сімвал, які прапанавала насіць каманда Ціханоўскай, павінен быў вызначыць, колькі людзей сапраўды падтрымліваюць яе кандыдатуру).

А 16 жніўня зрабіў першае дакладнае публічнае выказванне. «Ганаруся».

Далей было яшчэ і дэрбі з Брэстам, дзе Іван забіў і адсвяткаваў вельмі стрымана, а пасля матчу разам з камандай апладзіраваў у гонар Арцёма Парукава і Аляксея Дземідава (апошні быў знойдзены мёртвым 5 верасня, па версіі грамадскасці забіты пасля ўдзелу ў пратэстах).

Неўдалый для «Дынама» сезон скончыўся 6 месцам. Для Бахара ён стаў нядрэнным па статыстыцы (7+1), але галоўным поспехам была заваяваная падтрымка і павага фанатаў за кошт цвярозай грамадскай пазіцыі.

У міжсезонне Бахар таксама рабіў акуратныя палітычныя заявы. Напрыклад, выкладаў у гісторыі кліп «Касты» пра беларускія падзеі.

І падтрымліваў Івуліна пасля затрымання.

Але новы сезон стаў паўнавартаснай катастрофай для Бахара. За 11 гулняў Ваня ніводнага разу не выйшаў у старце, 5 разоў не трапіў у заяўку і набраў 0 рэзультатыўных балаў. Далей здараецца дзіўнае…

1 чэрвеня Іван Бахар падпісвае праўладны ліст.

Многія апраўдваюць Івана. Нібы яму пагражалі арміяй ці не давалі працягваць кар’еру ў Беларусі. Але фанаты «Дынама», звяртаючыся да падпісантаў, былі катэгарычныя: «Вы – назаўжды ганьба "Дынама", сваёй краіны і народу».

Відавочна адзінае: Ваня ведаў, што пасля апошніх выказванняў за ім рана ці позна прыйдуць. І нават ведаў, чым могуць пагражаць, але пасля лета 2020 не з’ехаў, хаця з заробкам прыблізна ў 7,5 тысяч доляраў мог гэта зрабіць. Івулін, якога Бахар падтрымаў за пару месяцаў да падпісання ліста, сказаў: «З любой сітуацыі ёсць выхад. Калі ты заявіў нейкую пазіцыю, то трэба быць паслядоўным да канца». Ваня выбраў іншы шлях.

Бахар адразу зачыніў каментары ў «Instagram» і выклаў пост:«Часцей усмяхайцеся новаму дню и не забывайце сказаць каму хацелі "люблю"».

Жонка Бахара потым таксама распавяла, як вучоба на дзяржслужачую навучыла яе «глядзець на сітуацыю трохі з боку». Паступіла Ксенія ў Акадэмію ўпраўлення пры прэзідэнце акурат летам 2020.

Няўдалы шлюб

Доўга без гучных навін Бахар не пратрымаўся і 20 ліпеня апублікаваў недвухсэнсоўны пост. «Free» і дадаў смайл ваўка.

Усе падзеі паказвалі на развод яшчэ дагуль. Жонка Вані апошнія месяцы самастойна вандравала па Еўропе, пакуль футбаліст гуляў у Беларусі.

Шлюб Івана і Ксеніі ідэальна дэманструе, як можна хутка навучыцца жыць без перашкоды рэжыму. З гэтай мэтаю яны справіліся ідэальна, але паміж сабой чамусьці не паладзілі.

Камандзіроўка ў Ізраіль

Напрыканцы сезону Бахар пасварыўся з заўзятарамі і пры гэтым крычаў, што яму сорамна. Скончыў сезон разам з «Дынама» на 4 месцы. І, па словах Хадасевіча, ўсё ж такі атрымаў бан і з’ехаў у Ізраіль.

За паўгода Бахар свайму новаму клубу Кір’ят-Шмона дапамагчы не змог. За 14 матчаў Ваня забіў 2 голы, а каманда выляцела ў 2 дывізіён Ізраіля.

Здавалася, што Іван будзе шукаць новы клуб дзесьці за мяжой, бо ў Беларусі атрымаў бан, але лёс склаўся інакш.

Чуткі пра БАТЭ, вяртанне ў «Дынама» і чэмпіэнства

Насамрэч, вядома, што лёс Бахара вырашаўся не выпадкова. Каб вярнуцца ў ЧБ, трэба было атрымаць дазвол спартыўных чыноўнікаў.

Першыя чуткі пра вяртанне Бахара пачаліся 30 чэрвеня 2023 года. Уладзіслаў Татур казаў, што ён вядзе перамовы з БАТЭ. Толькі гэтага пераходу Ване не хапала, каб стаць здраднікам для фанатаў «Дынама» на 100 адсоткаў. Хаця тых лёс Бахара не асабліва хваляваў яшчэ пасля подпісу праўладнага ліста.

Цікава, што ўжо праз содні галоўны трэнер «Дынама» Скрыпчанка сказаў, што Ваня трэніруецца з «менчукамі» і ўвогуле «бела-блакітныя» хацелі б яго падпісаць.

10 ліпеня Бахар у другі раз вярнуўся ў размяшчэнне менскага «Дынама». Тое, што было далей, ведаюць усе… «Дынама» разам з Бахарам выйграе першае за 19 гадоў і напэўна самая скандальнае чэмпіёнства. Чаму чэмпіёнства «Дынама» — гэта дрэнна? Можна даведацца тут.

Што паказвае жыццёвы шлях Бахара?

Шукаць логіку ў ўчынках Бахара не варта, але і дзеянні чыноўнікаў, якія паўплывалі на яго кар’еру, зразумела, выглядаюць бессэнсоўна.

Было меньш крыўдна, калі беларускія футбалісты проста моўчкі падпісвалі праўладныя лісты, але, калі гэта робіць Бахар, якога ў пэўны час лічылі прыкладам і арыентарым для астатніх футбалістаў, пераабуўся пры першай магчымасці.

Яго пакаралі абодва бакі: для заўзятараў, свабодных спартсменаў і журналістаў ён стаў здраднікам, а для ўлады непаўнавартасным, які перажыў выгнанне.

Іван Бахар страціў вельмі шмат і заўсёды застанецца чужым сярод сваіх.