«Всё о футболе»

Надоечы ва ўніверсітэце ў адным са сталоў знайшлі сярод студэнцкіх сшыткаў некалькі старых нумароў газеты «Всё о футболе». Гартаючы нумары за 2006, 2004 гады, мяне ахапіла такая настальгія па школьных гадах, калі кожны аўторак на шляху да школы я купляў свежы нумар любімай газеты, а таксама па футбольным падзеям тых часоў. Таму я вырашыў крыху адыйсці ад асноўнага накірунку гэтага блога і прысвяціць адзін пост маім адносінам з «ВоФ» ды ў прыватнасці нумару газеты ад 12 кастрычніка 2004 года, які я захаваў сабе на памяць.

Блог — Слуцксахар
Автор — khvnsk
2 марта 2014, 02:53

У 2004 годзе мне было 11 гадоў, я вучыўся у шостым класе,а зборная пад кіраўніцтвам Анатоля Байдачнага пачынала кваліфікацыю да чэмпіянату свету 2006 года. Толькі што зборная на "Дынама" расправілася з малдаванамі з лікам 4:0. Шчыра прызнаюся, я запамятаваў тую гульню (памятаў толькі канфуз праз год у Ціраспалі) і вельмі здзівіўся рэзультату.

 

Па імёнах і па якасці гульні шмат заўзятараў называюць тую зборную Байдачнага лепшай за ўсю гісторыю. Як аптыміст, хочацца спадзявацца, што лепшая зборная яшчэ ў нас будзе, але не магу не згадзіцца з такім меркаваннем: сапраўды, класная зборная - Хамутоўскі, Штанюк, Ясковіч, Гурэнка, Лаўрык, Кульчы, Максім Рамашчанка, Белькевіч, Кутузаў, малады і вельмі перспектыўны Ковель. Не трэба забывацца і пра моладзь, якая ў тым годзе згуляла на чэмпіянаце Еўропы. І вельмі шкада, што такая генерацыя таленавітых гульцоў так і не здолела патрапіць на міжнародныя турніры.Дамашняя гульня з Малдовай була другой для нашых у тым адборы: першую гульню ў Осла з нарвежцамі беларусы згулялі ўнічыю 1:1, а пасля разгрому малдаванаў мелі прывабныя 4 ачкі і займалі 3 радок. Наперадзе была тая самая феерычная гульня ў Італіі з будучымі чэмпіёнамі свету, у якой Макс Рамашчанка пакладзе дзьве фантастычныя "банкі" самаму Буфону,а таксама 3 паразы ў 2005 годзе, якія паставілі тлусты крыж на перспектывах патрапіць на мундыаль.

Свой першы "ВоФ" я набыў толькі дзесьці праз 2 гады і той самы нумар я прачытаў уздоўж і папярок: акрамя ўсёй інфармацыі аб матчах беларускіх каманд, агляды еўрапейскіх чэмпіянатаў, а таксама цікавыя артыкулы пра футбольную гісторыю. Таксама быў прыведзены спіс усіх футбалістаў, якія гулялі за зборную. Гэта было неверагодна цікава. Пасля гэтага газета мянялася, я мяняўся, а прыхільнасць заставалася - "Прэсбол" для карманных грошай быў вельмі шыкоўным, ды і ў ім было шмат залішняй інфы, да якой я быў абыякавы. 

Вырашальным фактарам выбару газеты было тое, што ў ёй можна было прачытаць пра падзеі, якія я зараз вам паведамляю: толькі ў "Всё о футболе" пісалі аб матчах Другой лігі, а ў міжсезон'і - аб стане "Слуцксахара".

Калі я стаў студэнтам, газета пачала выходзіць 2 разы на тыдзень, што вельмі мяне парадавала. Аднойчы (яшчэ ў школе) я нават хацеў ліст напісаць у рэдакцыю, каб яны выдавалі газету раней, чым у аўторак, бо чытаць аб матчах Лігі Чэмпіёнаў праз тыдзень было неяк ужо некамільфо. Тады здавалася, што там усе нейкія дурныя і не разумеюць такіх простых рэчаў, а зараз разумееш, што гэта было фізічна амаль немагчыма зрабіць. 

У апошні год я рэдка купляў "ВоФ": па-першае, гэта была ўжо іншая газета, па-другое, інтэрнэт рэагаваў на футбольныя падзеі хутчэй, а пра "Слуцк" стала не так цяжка шукаць інфармацыю, ды і Другая ліга ўжо мяне не цікавіла. Але ўсё роўна навіна аб закрыцці газеты была вельмі сумнай - нібы выдралі невялікі кавалачак у маёй душы.

P.S. На дэсерт вам табліца першай лігі чэмпіянату Мінскай вобласці ўзору 2004 года.

 

Другие посты блога

С Новым Годом!
31 декабря 2015, 21:21
1
Blank title. Fix it!
8 ноября 2015, 01:09
Все посты