Tribuna/Футбол/Блоги/Weekend on Working Streets/«– Дык калі ты даведаўся, што мне 21, а не 20-ць ?» Максім Шкураценка

«– Дык калі ты даведаўся, што мне 21, а не 20-ць ?» Максім Шкураценка

Нататкі з трэніроўкі мінскага Тарпеда

Автор — Аўтазаводзец
2 августа 2016, 14:38

На адным са скрайніх футбольных палёў па пр. Пераможцаў можна заўважыць трэніроўку каманды. Сінія і зялёныя макронаўскія манішкі падказваюць, што гэта дакладна сталічнае Тарпеда.

Першае, што заўважаецца – гэта новы комплекс практыкаванняў. Цяжка сказаць, як у іншых клубаў, але ў мінскіх Чорна-Белых падрыхтоўчы працэс дастаткова разнастайны. Можна завітаць на некалькі трэніровак запар і адрозненне адчуваецца адразу. Трэнерскі штаб, відавочна, сур’ёзна падыходзіць да складання плану трэніровак дзеля развіцця каманды. Гэта можна пачуць і ў прыватных размовах з футбалістамі.

Падчас двухбакойкі звяртае на сябе ўвагу Пяцігорац, тарпедаўскі брамнік у якасці палявога гульца выдатным ударам кладзе мяч у сетку. Сашчэка, як заўсёды, вельмі тэхнічны, Шкураценка не здраджвае сваёй драйвовай манеры гульні. Прыемна бачыць таксама, як добра ўліліся ў каманду новыя футбалісты.

Трэба аб іх больш пісаць, рабіць медыйнымі – падказвае спартовы дырэктар клуба Аляксандр Зубкоўскі, які назірае за падрыхтоўкай каманды. З гэтым немагчыма не пагадзіцца.

У некаторых клубах іншых краінаў увогуле і трэніроўкі зараз здымаюць для разбораў пасля трэнерамі. Можа і так трэба – працягвае дзяліцца ўражаннямі Аляксандр Эдуардавіч.

Трэніроўка завяршаецца, хлопцы збіраюць увесь спартовы інвентар. Толькі Яўген Нікіцін, які сёння з Сяргеем Лынько трэніруецца па індывідуальнай праграме, павялічвае лік колаў, што ўжо паспеў прабегчы вакол поля. Пасля ранішняй трэніроўкі, якая, да слова, пачынаецца кожны дзень а 10-й гадзіне, каманда пераапранаецца і едзе на абед.

А будуць рабіць фотаздымкі для сайта ? – цікавіцца новы брамнік Чорна-Белых, Мацвей Францкевіч.

Так, яшчэ будуць. Прыемна, што хутка не прыйдзецца пісаць аб “навічках”, бо хлопцы адчуваюць сябе часткаю каманды. Гэта заўважна і ў такіх момантах.

Ідучы да кавярні, неяк уздымаецца ў размове тэма ўзросту гульцоў у камандзе. Максім Шкураценка па шляху да месца, як заўжды, не спыняе жартаваць ні на хвіліну.

– Дык калі ты даведаўся, што мне 21, а не 20-ць ? – з жартам звяртаецца да Уладыслава Дацэнкі 13-ты нумар Тарпеда.

Уладыслаў дарэчы самы малады ў камандзе на сённяшні момант. Паўабаронца прыйшоў у клуб з брэстскага “Дынама”.

Улад, як табе трэніравальны працэс ?

– Насычаныя даволі трэніроўкі, шмат нагрузак ідзе.

Як ўліўся, якія адчуванні ?

– Яшчэ пакуль звыкаюся, шчыра кажучы. Але думаю нармальна ўсё будзе.

Як хлопцы, нармальны прынялі ? – Так, добрыя хлопцы, весела з імі. Не сумую. Думаў будзе сумна, бо тут адзін, нікога не ведаў раней увогуле.

Як адносіны з трэнерскім штабам склаліся ?

– Вельмі ўсё спадабалася. Добразычлівыя адносіны. Мне падабаецца.

Як атмасфера ў Тарпеда ?

– Цудоўная.

Ты прыйшоў з дубля брэстскага “Дынама”, там напэўна таксама трэніравальны працэс на добрым узроўні, ёсць адрозненні ?

– Розніца вялікая, тут нашмат усё разнастайней, там неяк кожны тыдзень паўтаралася ўсё. Тут узровень вышэй.

А па ўмовах, тут вось Вы і горным паветрам нават дыхаеце.

– Не, там такога не было. Звычайныя трэніроўкі. Дзень на тэхніку, дзень на вынослівасць.

Тобок у Тарпеда гэтая разнастайнасць табе падабаецца ?

– Так, вельмі падабаецца.

Дарэчы аб тым самым горным паветры мы напішам ужо ў бліжэйшым рэпартажы.

Трэніроўкі мінскага Тарпеда адбываюцца штодзённа раніцай і ўвечары. Ужо зараз відавочна, што каманда пад кіраўніцтвам Андрэя Юр’евіча Пышніка будзе зусім інакш выглядаць у 2-ім крузе і мы спадзяемся такая грунтоўная падрыхтоўка прынясе чаканыя вынікі.

Другие посты блога

Все посты