Tribuna/Футбол/Блоги/Weekend on Working Streets/5-ць галоўных фактаў аб Тарпеда Мінск

5-ць галоўных фактаў аб Тарпеда Мінск

Прапануем Вашай увазе 5-ць галоўных фактаў аб мінскім Тарпеда, якія павінен ведаць кожны заўзятар Чорна-Белых.

Автор — Аўтазаводзец
19 августа 2016, 23:36

Напярэдадні знакавага матчу 15-га тура мы вырашылі скласці невялікі спіс цікавых пунктаў аб нашым клубе і яго гістарычным лёсе.

Прапануем Вашай увазе 5-ць галоўных фактаў аб мінскім Тарпеда, якія павінен ведаць кожны заўзятар Чорна-Белых.

1. Тарпеда Мінск НІКОЛІ за ўсю сваю вельмі даўнюю гісторыю не змяняў сваё асноўнае імя. Тарпеда – адзіны з найстарэйшых футбольных клубаў Беларусі, які заўжды захоўваў нязменнай сваю назву. На працягу некалькіх год у 90-ыя і 2000-ыя Тарпеда мела партнёрскі дадатак “МАЗ” і “СКА”, але ніколі ў сваёй гісторыі аўтазаводцы не пакідалі дарагія кожнаму заўзятару 7 літараў. Клуб быў і застаецца мінскім Тарпеда!

Легендарны залаты склад каманды – чэмпіёнаў 1962 г. і ўладальнікаў Кубка.

2. Тарпедаўская легенда – Мікалай Іванавіч Блашко! Як і кожны клуб у свеце з вялікай гісторыя, мінскія Чорна-Белыя маюць свайго знакамітага гульца, які з’яўляецца сапраўдным гонарам і легендай клуба. Для мінскага Тарпеда ім ёсць Мікалай Іванавіч Блашко, капітан каманды ў 60-ыя гады, а пасля яе галоўны трэнер. Пазней Мікалай Іванавіч стаў трэнерам тарпедаўскай школы і выхаваў вялікую колькасць выбітных беларускіх футбалістаў.

На здымку ў артыкуле Мікалай Іванавіч Блашко першы трымае Кубак Рэспублікі.

Сёння партрэт Мікалая Іванавіча можна пабачыць, як на фанацкіх банэрах, так і на клубнай атрыбутыцы.

3. Тарпеда – гонар працоўнай сталіцы! Тарпеда вось ужо амаль 70 год захоўвае свае аўтазаводскія карані і традыцыі. Паходжанне клуба зразумела і вядома кожнаму аматару футбола. Тарпеда быў заснаваны пры Мінскім аўтамабільным заводзе ў 1947-ым годзе. Усе футбалісты, якія выступалі ў складзе Чорна-Белых – абаранялі гонар спартовага клуба аўтазавода на футбольным поле. Тарпеда атрымала вялікую любоў і папулярнасць сярод працоўных беларускай сталіцы менавіта дзякуючы свайму паходжанню і шчырасці ў гульні. Клуб быў і з’яўляецца сваім ды блізкім для вялікай колькасці звычайных людзей. Яго ідэі, традыцыі і знакаміты байцоўскі дух, які нарадзіўся з імкнення заўжды бараніць сваё, – сталі часткай фірмовага стылю Тарпеда.

Афіша да матчу на аўтазаводскім стадыёне

Сезон 1947. Першы год існавання, як напісана ў артыкуле: маладой каманды Мінскага аўтамабільнага завода.

4. Тарпеда выратавалі яго заўзятары. Гісторыя клуба мае абсалютна ўнікальны на пост.савецкае прасторы выпадак, калі, дзякуючы намаганням заўзятараў, футбольны клуб быў выратаваны ад знішчэння і працягнуў існаваць.

Пасля 2005-га года, калі Тарпеда, які яшчэ ў папярэднім сезоне выступаў ў Вышэйшай лізе, быў практычна знішчаны і сцёрты з футбольнай мапы Беларусі, – яго галоўнымі ратавальнікамі сталі заўзятары клуба. Менавіта яны на працягу шмат год працягвалі захоўваць Чорна-Белае імя і традыцыі, кіруючы камандай ў першынстве сталіцы, а пасля заявіўшы яе ў Другую лігу Беларусі. Пасля Тарпеда было падтрымана партнёрам – групай кампаній “Мірком”, дзякуючы якой клуб аднавіў прафесійны статус і атрымаў магчымасць выступаць ў Першай лізе. Адраджэнне клуба шчыльна звязана з яго прыхільнікамі і сёння з’яўляецца сапраўдным прыкладам неверагоднай вернасці. Кожны, хто зрабіў унёсак у вяртанне легенды беларускага футбол – назаўжды ўвайшоў у гісторыю мінскага Тарпеда.

Сезон 2005 г. Мінскае Тарпеда разам са сваімі заўзятарамі на родным стадыёне. Праз некаторы час толькі гэтыя хлопцы на трыбуне будуць ратаваць адзін з найстарэйшых клубаў Беларусі.

 

Сезон 2009 г. Тарпедаўскія заўзятары на матчы чэмпіянату г. Мінска (d4)

 

Каманда з заўзятарамі пасля апошняга матчу ў сезоне 2012 г. Першынства сталіцы.

 

Тарпедаўцы пасля мінскага дэрбі ў чэмпіянаце горада.

 

Сезон 2014 г. Вяртанне ў вялікі футбол. Мінскае дэрбі.

5. Легендарны клуб славутага горада. Мінскае Тарпеда 5-ць разоў у сваёй гісторыі выйгравала залатыя медалі чэмпіянату краіны: 1947, 1962, 1966, 1967, 1969. – гэтыя гады павінен ведаць кожны з прыхільнікаў Чорна-Белых. Тройчы аўтазаводцы станавіліся ўладальнікамі Кубка: 1947, 1962, 1968 і 4 разы каманда выйгравала срэбныя медалі чэмпіянату. У 1968 г. мінскае Тарпеда дайшло да фіналу “Кубка мільёнаў” СССР. Клуб мае па-сапраўднаму вялікую гісторыю бліскучых перамогаў і вельмі даўнія традыцыі.

Сезон 1947 г. Кубак і залатыя медалі чэмпіянату ў Тарпеда.

Другие посты блога

Все посты