Tribuna/Футбол/Блоги/Weekend on Working Streets/Тарпеда адзінае цэлае

Тарпеда адзінае цэлае

Трэніроўку мінскіх Чорна-Белых наведалі прадстаўнікі фанацкага руху Тарпеда

Автор — guzik
3 июля 2015, 17:01
1

Ужо заўтра 04.07. адбудзецца вельмі значны матч паміж нашым клубам і ФК "Беліта-Вітэкс" з г.Узда, які з'яўляецца на сённяшні момант лідарам групы Б.Аб еднасці заўзятараў і футбалістаў мінскага Тарпеда даўно вядома ў Беларусі. Гэта наш гонар і неад'емная частка традыцый клуба.

Таму ў чацвер, перад сур'ёзным матчам, трэніроўку мінскіх Чорна-Белых наведалі прадстаўнікі фанацкага руху Тарпеда, каб паразмаўляць з камандай аб матывацыі і натхніць яе на перамогу.

 

Фаны выказалі ўдзячнасць нашым хлопцам за тое, што яны б'юцца на полі не за нейкія часовыя каштоўнасці, але за гонар і славу легендарнага клуба, ды пажадалі камандзе змагацца заўжды да канца, незалежна ад сітуацыі і сілаў суперніка.

 

Пасля невялікай размовы заўзятары зрабілі сімвалічны падарунак футбалістам у выглядзе цывільных футболак з лагатыпам клуба, які нас усіх яднае. Мы - Тарпеда! Мы - гонар працоўнай сталіцы! 1947!

 

Другие посты блога

Все посты