Tribuna/Футбол/Блоги/Weekend on Working Streets/Першыя значныя змены ў складзе Тарпеда Мінск

Першыя значныя змены ў складзе Тарпеда Мінск

У сувязі з адкрыццём трансфернага вакна ў I лізе чэмпіянату Беларусі, сёння ў ПФК “Тарпеда” Мінск адбыліся змены ў складзе каманды.

Автор — Аўтазаводзец
19 июля 2016, 00:22
2

У сувязі з адкрыццём трансфернага вакна ў I лізе чэмпіянату Беларусі, сёння ў ПФК “Тарпеда” Мінск адбыліся змены ў складзе каманды.

Клуб пакінулі:

  • абаронца Аляксей Тхагалегаў;
  • паўабаронца Дзмітрый Хмяльніцкі;
  • Паўабаронца Аляксандр Кротаў, які знаходзіўся ў арэндзе, вярнуўся ў ФК “Іслач”.

Раней, па згодзе бакоў, кантракты з клубам скасавалі:

  • абаронца Васіль Тагіль;
  • абаронца Арцём Міхеенка;
  • паўабаронца Віталь Шапятоўскі.

Прафесійны футбольны клуб “Тарпеда” Мінск шчыра дзякуе ўсім гульцам за працу на карысць каманды і жадае поспехаў у будучай кар’еры.

Трэба абавязкова адзначыць, што Васіль Тагіль і Арцём Міхеенка выступалі за наш клуб з 2014 г. і абаранялі гонар Чорна-Белых яшчэ ў часы, калі ён не меў прафесійнага статусу. Гэты ўнёсак у адраджэнне мінскага Тарпеда застанецца ў гісторыі клуба назаўжды.

Рады таксама паведаміць, што з ПФК “Тарпеда” Мінск падпісалі кантракты наступныя футбалісты:

  • брамнік Мацвей Францкевіч (1995 г.н. ФК “Белшына” Бабруйск);
  • паўабаронца Уладыслаў Дацэнка (1998 г.н. ФК “Дынама” Брэст);
  • паўабаронца Арцём Булойчык (1992 г.н. ФК “Луч”).

Другие посты блога

Все посты