Tribuna/Футбол/Блоги/Артыкулы Дылетанта/Чым «Відэатон» падобны на БАТЭ

Чым «Відэатон» падобны на БАТЭ

Гэтым артыкулам я паспрабую правесці паралелі паміж венгерскім і беларускім чэмпіёнамі

Автор — Пан Дзі Мон
28 июля 2015, 16:46
5
Чым «Відэатон» падобны на БАТЭ

БАТЭ і «Дандалк» падарылі два цікавых супрацьстаяння, і да ўсеагульнага шчасця лігачэмпіёнская дарога для БАТЭ працягваецца. І ў гэты раз мы адправімся ў горад Секешфехервар, да мясцовага ФК «Відэатон».

Горад каралёў

 

Секешфехервар, у сярэднявеччы вядомы як Альба Рэгія, з’яўляецца адным з самых старажытных гарадоў Венгрыі. Ён быў заснаваны венгерскім князем Геза ў 972 годзе. Секешфехервар стаў княжацкай рэзідэнцыяй, што дазволіла гораду хутка расці не толькі колькасна, але і эканамічна. Паломніцкія маршруты да Святой Зямлі, а таксама гандлёвыя шляхі,каралеўскія кірмашы, якія праводзіліся штотыдзень, унеслі вялікі ўклад у развіццё горада. Дзякуючы гэтаму ў Секешфехервары з’явілася адна з найстарэйшых базілік Еўропы, якую пабудаваў першы кароль Венгрыі Іштван. Тут жа ў сярэднія вякі каранаваліся венгерскія каралі. Усяго ў горадзе было праведзена 37 каранацыі. 

Секешфехервар імкліва рос і квітнеў. Горад меў важны статус у каралеўстве і валодаў значным багаццем, што не магло не прыцягнуць вочы нядобразычліўца. У 1543 годзе турэцкая армія асадзіла Секешфехевар і пасля працяглай аблогі ўзяла горад. Большая частка будынкаў была імі разбурана, ацалелыя цэрквы ператвораныя ў мячэці. Магілы каралёў былі разрабаваны і знішчаны. Базіліка была выкарыстаная ў якасці склада для пораху,а пазней была спаленая пасля ўдару маланкі. Толькі праз 145 гадоў горад быў вызвалены ад турэцкага прыгнёту.

Новыя цяжкія выпрабаванні чакалі горад у час Другой сусветнай вайну. У сакавіку 1945-га ў Секешфехервары і ваколіцах ішлі цяжкія баі, у ходзе якіх амаль палова будынкаў у горадзе была разбурана, загінула больш за 10 тысяч жыхароў. У пасляваенны перыяд горад быў адбудаваны. Будынкі стылю барока ў гістарычным цэнтры горада былі адрэстаўраваны, у той час як астатні горад быў забудаваны тыпавымі безаблічнымі дамамі, характэрнымі для сацыялістычных краін. Секешфехервар быў пераўтвораны ў буйны прамысловы цэнтр. Самымі значнымі прадпрыемствамі горада сталі завод па вытворчасці аўтобусаў «Ікарус» і завод тэле- і радыёабсталявання «Відэатон».

У сучасным Секешфехервары пражываюць крыху больш за 99 тысяч жыхароў. Славутасцяў у горадзе не так ужо шмат. У асноўным гэта старыя вулачкі, касцёлы ды цэрквы. Аднак ёсць адно, што з’яўляецца візітнай карткай сучаснага Секешфехервары, – гэта замак Боры. Ці можа адзін чалавек сваімі рукамі пабудаваць замак? Разумны адказ прадугледжвае цвёрдае «не». Аднак для мужчыны, які шчыра кахае сваю жанчыну, няма ніякіх перашкодаў. Мастак Йена Боры індывідуальна пабудаваў замак ад першага да апошняга каменя. І ўсё дзеля сваёй адзінай, каханай жонкі Ілоны. Будаўніцтва пачалося ў 1919 годзе і працягвалася доўгіх 40 гадоў.

 

Клуб завадскіх працаўнікоў 

                                                                                                 

 

Клуб быў заснаваны ў 1941 годзе пад назвай Székesfehérvári Vadásztölténygyár SK (Секешфехерварскі завод па вытворчасці патронаў) і быў сфармаваны з працаўнікоў дадзенага завода. Амаль 30 гадоў клуб баразніў спачатку ў трэцім, а потым у другім дывізіёнах. І вось у 1967 мара нарэшце спраўдзілася, калі каманда заняла другое месца ў другім дывізіёне і перайшла ў вышэйшую лігу. 22 студзеня 1968 г. клуб быў перайменаваны ў «Відэатон». Гэта адбылося з-за спонсарскай дамовы з вытворцам электрычных тавараў кампаніяй Відэатон.

 

 

Візітнай карткай клуба з’яўляецца фінал Кубка УЕФА сезона-1984/85. Венгры фенаменальна дайшлі да вырашаючых матчаў (дарэчы, у гэтым жа сезоне мінскае Дынама дайшло да ¼ фіналу). На шляху да фіналу «Відэатон» супрацьстаялі пражская «Дукла», «Пары Сен-Жэрмен», «Партызан» і «Манчэстар Юнайтэд». У фінале венгры змагаліся з мадрыдскім «Рэалам», дзе ў хатняй гульні саступілі 0-3, але перамаглі ў Мадрыдзе 1-0.

«Відэатон» больш вялікіх зорак не хапаў. За 74 гады існавання ён толькі двойчы станавіўся чэмпіёнам краіны: 2010/11, 2014/15; 5 разоў гуляў у фінале Кубка Венгрыі: 1981/82, 2000/01, 2005/06, 2010/11, 2014/15, і толькі фінал сезону 2006/05 стаў паспяховым; двойчы выйграваў Суперкубак Венгрыі: 2011, 2012.

Апошнія пяць гадоў клуб выдатна выступае ва ўнутраным чэмпіянаце, ёсць поспех і на еўраарэне: у сезоне-2012/13 «Відэатон» дабраўся да групавога этапу Лігі Еўропы. Пачынаючы з другога адборачнага раўнда венгры прайшлі знаёмы нам «Слован», «Гент» і «Трабзанспор». Патрапілі яны ў групу з бельгійскім «Генкам», партугальскім «Спортынгам» і швейцарскім «Базылем». Супернікам БАТЭ удалося пашумець. У 6 гульнях клуб атрымаў дзве перамогі (3-0 над «Спортынгам», 2-1 над «Базылем») і, заняўшы трэцяе месца, скончыў сваё еўрапейскае турнэ.

Большая частка асноўнага складу клуба сфарміравана з гульцоў з венгерскім пашпартам. Прысутнічае і мясцовы Стасевіч - Андраш Фейес нарадзіўся і вырас у Секешфехервары. Усю футбольную кар’еру прысвяціў «Відэатону». Андраш скончыў моладзевую акадэмію «Відэатона», пабываўшы ў розных арэндах, 26-гадовы абаронца нарэшце замацаваўся ў асноўным складзе. Таксама з усеагульнага складу вылучаецца партугальскі паўабаронца Філіпэ Алівейра. 31-гадовы ўраджэнец Брагі за сваю немалую кар’еру пагуляў за лонданскі «Чэлсі», «Брагу», «Парму», «Тарыно» і ў 2012 перабраўся ў «Відэатон». Таксама ў матчах БАТЭ і «Відэатона» на полі маглі сустрэнецца два Нёман’і Нікаліча, аднак той, у якога венгерскі пашпарт, у гэтым сезоне перабраўся варшаўскую Легію.

Хатнія матчы клуб праводзіць на стадыёне «Састой». Арэна была пабудавана ў 1967 годзе і з таго часу з’яўляецца хатняй для мясцовага клуба. Таксама на стадыёне перыядычна праводзяцца матчы зборнай Венгрыі. Стадыён месціць 14500 месцаў. Ён жа прымаў матч 1985 года «Відэатон» – «Рэал», тады на матчы прысутнічала 38000 гледачоў, гэты матч да гэтага часу з’яўляецца для клуба рэкордным па наведвальнасці. У мінулым сезоне сярэдняя наведвальнасць была 3500 чалавек.

У «Відэатона» і БАТЭ можна ўбачыць шмат агульнага. Абодва клуба выдатна працуюць у медыя прасторы: адкрытыя для прэсы, сацыяльныя сеткі, выдатнае функцыянаванне клубных сайтаў. Укладаюць вялікія грошы ў развіццё моладзі (у складзе абодвух клубаў прысутнічаюць выхаванцы). Абедзве каманды таксама добра вядомыя на еўраарэне. Увогуле на полі мы ўбачым два байцоўскіх клуба, таму лёгкая перамога наўрад ці адбудзецца. Акрамя таго, можна знайсці падабенства паміж Барысавам і Секешфехерварам: прамысловыя невялікія гарады, з багатай гісторыяй, размяшчаюцца блізка ад сталіцы (65 км ад Будапешта).

Другие посты блога

Неапошні самурай
19 ноября 2015, 10:06
1
Наш адказ Тоці
29 сентября 2015, 07:04
Все посты