Tribuna/Футбол/Блоги/Мова Спартова/Чаму лезгін і ўдмурт за беларускую мову ў беларускім спорце, а беларусы не варушацца?

Чаму лезгін і ўдмурт за беларускую мову ў беларускім спорце, а беларусы не варушацца?

Цікавыя справы адбываюцца ў нашым былым Вялікім Княстве, а сёння - ў Беларусі. І беларускім спорце.

Автор — Ігар Случак
29 марта 2015, 13:50
3

Вось напрыклад нядаўна новы генеральны дырэктар мінскага Дынама Алім Селімаў, лезгін, што нарадзіўся ў Дагестане і спартыўную кар'еру пачынаў на Гомельшчыне, скончыўшы разам з тым і Гомельскі ўніверсітэт распавёў:

"Мы будзем рабіць акцэнт на беларускую мову. Вядома, пры гэтым не станем забываць і аб другой дзяржаўнай. Але я вельмі жадаў, каб прозвішчы нашых хлопцаў на футболках пісаліся менавіта па-беларуску. Калі выступаў, маё прозвішча хоць і была напісаная лацінкай, але па-нашаму. І на памост мяне выклікалі на нашай мове. І гэта правільна. Таму мы вырашылі, што прозвішчы будуць на мове, і дыктар таксама будзе яе выкарыстаць."

А яшчэ нядаўна былы генеральны дырэкта таго ж Дынама, беларус Сяргей Паўлюкевіч на пытанне "Ці плануе клуб пісаць прозвішчы на гульнявых майках футбалістаў «Дынама» на беларускай мове?" адказаў наступнае:

"Давайце не будзем пра палітыку. Думаю, гэта трэба пытацца ў футбалістаў «Дынама». Да мяне з хлопцаў ніхто не падыходзіў з просьбай пісаць іх прозвішчы на беларускай мове. Калі футбалісты захочуць, то напішам на беларускай. Але магу сказаць, што клуб не плануе гэтым займацца"

Алім Селімаў не чакаў, калі да яго хлопцы падыйдуць, не пытаўся "хацення", "палітыку" не ўплятаў, а сам як сапраўдыны мужык усё вырашыў і зрабіў.

Я сам ужо не першы год прапаную нашым спартовым клубам больш ужываць беларускую мову, хоць і сам не на 100% беларус, але за беларускую мову мне на 100% крыўдна, бо тытульная нацыя адракаецца ад яе і забывае.

Дарэчы, я таксама з Гомельшчыны, як і Селімаў, што пражыў у ёй шмат год. Можа павага да беларускай мовы і нацыянальнае пачуццё годнасці, памяць пра свае карані і павага да роднага краю яшчэ і ад рэгіёна залежыць - захад Беларусі не вельмі беларускай мовай у спорце вызначаецца, а хутчэй наадварот. У той час як усходнія Гомель, Белшына і Славія з'яўляюцца флагманамі ў беларусізацыі беларускага спорта. Зараз да іх далучылася, а па некаторых паказчыках ужо і пераўзыйшло, і мінскае Дынама

Але гэта тэорыі, а на практыцы пытанне адно: чаму так атрымоўваецца, што лёс белорускай мовы хвалюе ўсіх, акрамя беларусаў?

Лучшее в блогах
Больше интересных постов

Другие посты блога

2018 ЧАРНАВІК ТОП-150
28 января 2019, 18:40
#случакуслуцку
15 января 2018, 10:05
Все посты