Tribuna/Футбол/Блоги/Ставки сделаны/Конкурс. Адгадай лік матчу «Дынама» Мінск – БАТЭ

Конкурс. Адгадай лік матчу «Дынама» Мінск – БАТЭ

У лістападзе блог «Стаўкі зробленыя» запрашае паўдзельнічаць у няхітрым конкурсе прагнозаў. З прызамі ад крамы спартыўнай экіпіроўкі «Грыф».

31 октября 2014, 21:00
179
Конкурс. Адгадай лік матчу «Дынама» Мінск – БАТЭ

У лістападзе блог «Стаўкі зробленыя» запрашае паўдзельнічаць у няхітрым конкурсе прагнозаў. З прызамі ад крамы спартыўнай экіпіроўкі «Грыф».

У блога з’явіўся партнёр, так што ў лістападзе нам будзе жыць цікавей і змястоўней. Вы можаце пазнаёміцца з асартыментам тавараў на інтэрнэт-партале крамы «Грыф», можаце сабе што-небудзь замовіць да новага зімовага сезона. У прыватнасці, там вялізны выбар мячоў для гульні ў залах. А я па-ранейшаму перакананы, што міні-футбол – самы масавы від спорту ў нашай краіне.

Але давайце бліжэй да справы. У суботу матч «Дынама» Мінск – БАТЭ. Чэмпіёнская гонка ў гэтым годзе – прыгажосць! Паспрабуем адгадаць, як сустрэча завершыцца.

Для ўдзелу ў конкурсе тры ўмовы.

– пазначыць дакладны лік матчу;

– указаць аўтараў галоў;

– пракаментаваць на беларускай мове трыма словамі, чаму сустрэча павінна завяршыцца такім чынам. 

Прыклад: 1: 1 (Стасевіч/Сігневіч) ... сілы каманд роўныя. 

Прагнозы пакідайце тут у каментарах. Апошні тэрмін – 1 лістапада, 12.00.

Каментар з трох слоў мае вялікае значэнне. Пры іншых роўных будзе ацэненая арыгінальнасць, пачуццё гумару і празорлівасці аўтара. Прыз на першы розыгрыш – футбольныя шчыткі. Каб ногі былі цалей.

І я таксама ў двух абзацах падзялюся чаканнямі і асцярожна паўдзельнічаю. У мінулы раз «Чэлсі» ў Манчэстэры завяршыў матч унічыю, а пра перамогу «Гомеля» вы шмат чулі. . 

Першы абзац пра «Дынама». Пра яго моцныя бакі. Каманда выкацілася на фініш чэмпіянату краіны з запасам упэўненасці ў сваёй гульні, якая дае вынік. Гэта вельмі важны псіхалагічны момант. Гэтага не хапала сталічнаму клубу ўсе папярэднія гады. А цяпер хапае, і Ліга Еўропы падаспела вельмі своечасова. Каб не толькі паверыць у сябе, прабіўшыся ў групу, але і адчуць на сабе ПАОК і «Фіарэнтыну». Было балюча, але гэта стымулюе да працы і прагрэсу.

Няўдачы «Дынама» перажыло устойліва, за што апладысменты трэнерскаму штабу. Уладзімір Журавель за адзін сезон здолеў пазбавіцца ад комплексаў Салігорска і прапанаваў публіцы ў лістападзе каманду, якая можа стаць чэмпіёнам. Зараз пра гэта варта казаць сцвярджальна. Ці стане? Пабачым.

А што БАТЭ? Вядома, 0:6 і 0:7 у Лізе чэмпіёнаў адрозніваюцца ад жалобных лічбаў  «Дынама» у Лiзе Еўропы. І зразумела, шалёны гол Бурко ў Жодзіне – сур’ёзны ўдар па камандзе Аляксандра Ярмаковіча. Былі б там тры ачкі, быў бы запас трываласці ў суботу. А цяпер вось так у стык абедзве – і ачко розніцы толькі. Вельмі цікава!

Вось тут хацеў сказаць, што на баку БАТЭ вопыт. А якi? Трэнерскі, клубны вопыт – несумненна. А гульнявы? У Барысаве склалася новая амбіцыйная і маладая каманда. Яна прагне перамагаць, але ці гатовая трымаць удар у такія хвіліны? Ранейшыя команды трымалі вельмі ўпэўнена, а ці зможа выцягнуць цяперашняя? Не ўсё так адназначна, сябры.

Шчыра кажучы, матч на тры вынікi – такая мая думка. Усё можа здарыцца. Я проста чакаю гэтай гульні. А калі трэба ставіць, то бяру нічыю. Цяжкую, баявую, можа быць, не без скандалу.

«Дынама» Мінск – БАТЭ. Нічыя за 3.30. Стаўка – 38 адзінак.

Добрых прагнозаў і вострага футбола!

Показать еще 179

Другие посты блога

Все посты