Tribuna/Футбол/Блоги/Weekend on Working Streets/Хадайніцтва ГУУС і матч 11 тура перанесены!

Хадайніцтва ГУУС і матч 11 тура перанесены!

Дэпартамент па правядзенні спаборніцтваў АБФФ перанес матч 11-га тура ПФК “Тарпеда” Мінск – ФК “Ліда” з 03.07. на 02.07. у сувязі з хадайніцтвам ГУУС Мінгарвыканкама.

Автор — Аўтазаводзец
27 июня 2016, 18:45
Хадайніцтва ГУУС і матч 11 тура перанесены!

Дэпартамент па правядзенні спаборніцтваў АБФФ перанес матч 11-га тура ПФК “Тарпеда” Мінск – ФК “Ліда” з 03.07. на 02.07. у сувязі з хадайніцтвам ГУУС Мінгарвыканкама, бо 03.07. у “Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь” на тэрыторыі г.Мінска адбудуцца агульнагарадскія і раённыя мерапрыемствы, дзе будзе задзейнічана 100% асабовага складу ГУУС Мінгарвыканкама.

Такім чынам матч паміж мінскім Тарпеда і футбольным клубам “Ліда” адбудзецца 2 ліпеня 2016 г. і пачнецца ў 18:00.

Прафесійны футбольны клуб “Тарпеда” Мінск прыносіць выбачэнні ўсім нашым заўзятарам за перанос гульні. Гэта адбылося па незалежных ад клуба прычынах.

Мы шчыра заклікаем прыхільнікаў Чорна-Белых прыйсці на матч 11-га тура і падтрымаць тарпедаўцаў у сустрэчы з футбольным клубам “Ліда”. Будзем разам! Тарпеда Мінск – легендарны клуб славутага горада!

Нагадаем, што каляндар матчаў I лігі быў вядомы і зацверджаны яшчэ 7 красавіка 2016 г.

02.07.2016 // I ліга – 11 турПФК ТАРПЕДА МІНСК – ФК ЛІДАСтадыён “Тарпеда” (вул. Катоўскага, 2 / ст.м.”Аўтазаводская”)Пачатак у 18:00

Кошт квітка: 15.000 бел.руб

Лучшее в блогах
Больше интересных постов

Другие посты блога

Все посты