Tribuna/Футбол/Блоги/Weekend on Working Streets/Тарпеда Мінск vs Ліда / 12-ць матчаў у чэмпіянаце Беларусі і параза ў бітве за золата 1983 г

Тарпеда Мінск vs Ліда / 12-ць матчаў у чэмпіянаце Беларусі і параза ў бітве за золата 1983 г

Перад пачаткам матчу 11-га тура ⚽, які адбудзецца сёння ў 18:00 на стадыёне “Тарпеда” у Мінску, – традыцыйна ўжо ўзгадваем гісторыю футбольнага супрацьстаяння: Тарпеда Мінск vs Ліда.

Автор — Аўтазаводзец
2 июля 2016, 09:34

Перад пачаткам матчу 11-га тура, які адбудзецца сёння ў 18:00 на стадыёне “Тарпеда” у Мінску, – традыцыйна ўжо ўзгадваем гісторыю футбольнага супрацьстаяння аўтазаводцаў і нашых супернікаў.

У гэты раз мінскае Тарпеда сустрэнецца з футбольным клубам “Ліда”.

Даведка: “Ліда” — беларускі футбольны клуб з горада Ліда, заснаваны ў 1962 годзе. Раней меў назвы 1962—1963: “Чырвоны сцяг”, 1963—1971: “Вымпел”, 1971—1996: “Абутнік”. З 1997: “Ліда”. У цяперашні час выступае ў Першай лізе чэмпіянату Беларусі. У 1992—2000 (з перапынкамі) гуляў ў Вышэйшай лізе РБ. Хатнія сустрэчы праводзіць на стадыёне “Старт”, які быў адкрыты ў пачатку 2013 года. Дасягненні: Чэмпіён БССР: 1983, 1985, 1986, 1989,  пераможца Першай лігі чэмпіянату Беларусі: 1993/1994, 1998, пераможца Другой лігі чэмпіянату Беларусі: 2011. Найлепшае дасягненне ў Вышэйшай лізе чэмпіянату Беларусі – 8 месца: 1994/1995, чвэрцьфіналіст Кубка Беларусі: 2000, 2012.

У чэмпіянах Рэспублікі Беларусь з футбольным клубам “Ліда” сталічныя Чорна-Белыя сустракаліся 12-ць разоў. Аб першым матчы мы ўжо раней узгадвалі ў нашых артыкулах, ён адбыўся 25 красавіка ў Лідзе і скончыўся з лікам: 0:0.

З усіх 12-ці матчаў паміж нашымі камандамі, тарпедаўцы 7 разоў атрымоўвалі перамогу, мелі 3 нічыі і 2 паразы. Галы ў браму лідскай каманды аўтазаводцы забівалі 14-ць разоў. Найбуйнейшая перамога мінскага Тарпеда над ФК “Ліда” адбылася 08.06.2000 г.

Калі ўзгадваць поўную гісторыю футбольнага супрацьстаянна сталічнага Тарпеда і каманды з г.Ліда, дык самы першы матч паміж камандамі адбыўся ў 1971 годзе. А вось найбольш знакавай гульнёй з’яўляецца безумоўна бітва за золата ў чэмпіянаце 1983 г. Той матч скончыўся з лікам 1:1. Гол у браму лідчанаў забіў на 80 хв. Мікалай Вайцахоўскі. Але, нягледзячы на нічыйны лік, пераможцам ў тым матчы і чэмпіянаце краіны стала каманда з Ліды, якая атрымала, як не дзіўна, меньш жоўтых картак.

 Загаловак выдання 1983 г.

Матч паміж мінскім Тарпеда і футбольным клубам “Ліда” у 11-ым туры павінен стаць сапраўдным футбольным святам, бо з’яўляецца вельмі прынцыповым супрацьстаяннем і мае дастаткова даўнюю гісторыю.

Запрашаем усіх заўзятараў прыйсці на стадыён “Тарпеда” у 18:00 і падтрымаць Чорна-Белых!

Матчы мінскага Тарпеда і ФК “Ліда” у чэмпіянатах Рэспублікі Беларусь:

25.09.2000     Ліда   –  Тарпеда-МАЗ Мінск    0:2 (0:1)

08.06.2000     Тарпеда-МАЗ Мінск    –    Ліда 4:1 (3:1)

26.09.1999     Ліда  –  Тарпеда-МАЗ Мінск    0:1 (0:1)

13.06.1999     Тарпеда-МАЗ Мінск  –    Ліда 1:0 (0:0)

13.10.1996     Абутнік  –  Тарпеда Мінск    3:0 (2:0)

21.06.1996     Тарпеда Мінск  –  Абутнік    1:3 (1:1)

25.07.1995     Абутнік   –   Тарпеда Мінск    1:1 (0:1)

10.05.1995     Абутнік   –  Тарпеда Мінск    1:1 (1:0)

28.08.1994     Тарпеда Мінск   –   Абутнік     1:0 (0:0)

09.05.1993     Абутнік   –  Тарпеда Мінск    0:1 (0:1)

06.09.1992     Тарпеда Мінск  –  Абутнік     1:0 (0:0)

25.04.1992     Абутнік   –  Тарпеда Мінск    0:0

Лучшее в блогах
Больше интересных постов

Другие посты блога

Все посты