Усе навіны

ФІБА не дапусціла зборныя Беларусі і Расіі да папярэдняй кваліфікацыі Еўрабаскета-2025

19 красавіка 2023, 17:54

Федэрацыя баскетбола Украіны паведаміла, што ФІБА-Еўропа абвясціла аб аднагалосным рашэнні не дапускаць расійскую і беларускую нацыянальныя зборныя да ўдзелу ў прэкваліфікацыі Еўрабаскета-2025.

«Кіруючыся рэкамендацыямі Міжнароднага алімпійскага камітэта (МАК), выканкам ФІБА на мінулым тыдні прыняў рашэнне не дапускаць адпаведныя каманды ў прэкваліфікацыйны турнір.

Такім чынам, расейская і беларуская зборныя не змогуць згуляць на чэмпіянаце Еўропы-2025»» – паведаміла ФБУ,

Матчы прэкваліфікацыі пройдуць у ліпені-жніўні 2023 года.

Раней ФІБА не дапусціла Расею да папярэдняй алімпійскай кваліфікацыі.