Усе навіны

Расціслаў Вяргун: «Імкнёмся не выклікаць у зборную Беларусі хлопцаў старэйшых за 27»

5 чэрвеня, 23:33

Галоўны трэнер зборнай Беларусі па баскетболе Расціслаў Вяргун расказаў аб задачах работы з камандай.

– Тыя людзі, якія зараз аб'ектыўна гатовы рабіць вынік, гэта Макс Салаш, Жэня Бялянкоў і Улад Блізнюк. Тое, як яны адгукнуліся, як яны ставяцца да сваёй ролі ў камандзе і да трэніровачнага працэсу.

Няхай нават гэта неафіцыйныя гульні, усё роўна гэта вялікі гонар: весці за сабой нацыянальную каманду. Я ім удзячны. Гэта вельмі добры прыклад. Тыя людзі, дзякуючы якім можна далей нешта будаваць.

Цяпер той час, калі трэба спрабаваць, глядзець, шукаць тых, хто праз два гады мае патэнцыял гуляць на высокім узроўні. Мы ў працэсе змены пакалення.

Імкнёмся не выклікаць рабят, якія старэй 27. Даем шанец выявіць сябе маладым, патэнцыйна будучым зорачкам.

Самая вялікая праблема зараз - гэта тое, што ўсе знаходзяцца ў абсалютна розных сітуацыях. Нехта тыдзень таму скончыў чэмпіянат. А ўмоўны Жэня Бялянкоў апошнюю афіцыйную гульню згуляў у сакавіку. Ён далёкі ад сваёй аптымальнай формы. Нехта гуляў шмат часу, нехта некалькі хвілін праводзіў на пляцоўцы. Падвесці ўсіх пад адзін назоўнік вельмі складана. Успомніць агульны стыль гульні і наладзіць узаемадзеяння – асноўная задача цяпер, – цытуе Вяргуна sport5 са спасылкай на праграму «Арэна».