Усе навіны

Трэнер зборнай Беларусі Вяргун пра матчы з «Астаной»: «Казахстанцы ўсе нашы выдаткі ўзялі на сябе, расіяне ім адмовілі – мы выручылі»

12 чэрвеня, 10:15

Трэнер зборнай Беларусі Расціслаў Вяргун пракаментаваў матчы каманды з «Астаной», якія беларусы прайгралі з лікам 57:77 і 75:81.

«Вельмі рады, што гэтыя матчы ўдалося арганізаваць. З улікам вострага дэфіцыту міжнароднага календара яны аказаліся вельмі карыснымі для нашай моцна амалоджанай зборнай. Гульцы, якія не маюць досведу выступаў у Адзінай лізе ВТБ, спаўна адчулі яе высокі ўзровень.

Бачыў па хлопцах – для іх гэта стала адкрыццём. Павінен сказаць, што «Астана» падпісала двух суперкласных легіянераў – амерыканца і славенца, і каманда стала нашмат мацней.

Так, паездка выдалася цяжкая – было вельмі горача, ды і складаны пералёт адняў шмат сіл. Але не скарыстацца такім шанцам, лічу, было б няправільна. Тым больш што казахстанцы абсалютна ўсе нашыя выдаткі ўзялі на сябе.

«Астане» з пачаткоўцамі ў складзе вельмі неабходна было правесці некалькі спарынгаў перад стартам у Заходне-азіяцкай суперлізе, а расіяне ім адмовілі. Мы ж выручылі, завошта гаспадары нам былі бязмерна ўдзячныя. Але ж і мы дасталі з паядынкаў нямала карысці», – сказаў Вяргун.