Усе навіны

Леброн стаў найлепшым бамбардзірам у гісторыі баскетбола

3 красавіка, 14:10

У ноч на 3 красавіка «Лэйкерз» абыгралі «Таронта» у матчы рэгулярнага чэмпіянату НБА – 128:111 (34:25, 30:33, 36:21, 28:32).

Адзін з лідэраў «азёрных» Леброн Джэймс набраў 23 ачкі, 4 падборы і 9 дзейсных перадач.

Гэта дазволіла 39-гадоваму амерыканцу абысці бразільца Оскара Шміта і стаць найлепшым скорэрам у гісторыі баскетбола, пераадолеўшы адзнаку ў 49 737 ачкоў.

Улічвалася не толькі клубная статыстыка ў рэгулярным чэмпіянаце і плей-оф, але і матчы за зборную на ЧС і Алімпіядах.

Нагадаем, Шміт завяршыў кар'еру ў 2003-м ва ўзросце 45 гадоў. Ён член Залы славы ФІБА і Баскетбольнай залы славы імя Нэйсміта.