Усе навіны

У Бразіліі адобрылі падатак у 15% на выйгрыш ігракоў са ставак на спорт

14 снежня, 13:50

Сенат Бразіліі прыняў законапраект, які рэгулюе і абкладае падаткамі стаўкі на спорт у краіне. Чакаецца, што ў наступным годзе гэтая ініцыятыва прынясе ўраду 1.65 мільярдаў рэалаў (каля 332 мільёнаў долараў) даходу.

Заканадаўства прадугледжвае 12% падатак на даход для букмекерскіх кампаній у інтэрнеце і 15% падатак на выйгрыш гульцоў, які ў Беларусі складае 4%.

Акрамя таго, букмекерскія кампаніі будуць абавязаны набыць ліцэнзію коштам 30 мільёнаў рэалаў для працы на тэрыторыі краіны.

Шлях законапраекта да набыцця статусу закона яшчэ не завершаны і ўсё яшчэ патрабуе адабрэння ніжняй палаты парламента, перш чым уступіць у сілу.

Адзначым, што стаўкі на спорт былі легалізаваныя ў Бразіліі яшчэ ў 2018 годзе, але заставаліся нерэгулюемымі. З таго часу шматлікія букмекерскія канторы актыўна пашыраюць сваю дзейнасць у гэтай краіне.