Усе навіны

Вірэр – аб адхіленні расіян і беларусаў: «Спартсмены тут ні пры чым»

5 снежня 2022, 23:11

Двухразовая ўладальніца Вялікага крыштальнага глобуса Даратэя Вірэр пракаментавала адхіленне расійскіх і беларускіх біятланістаў ад міжнародных спаборніцтваў.

«Спартсмены тут ні пры чым. Мне іх таксама шкада, яшчэ і таму, што гэта людзі, якія змагаюцца за подыўмы і перамогі.

Так што, у рэшце рэшт, біятлон прайграе, губляючы вельмі важныя краіны», – сказала Вірэр.

Нагадаем, што IBU адхіліла прадстаўнікоў Беларусі і Расіі ад спаборніцтваў пад сваёй эгідай у адказ на вайну, якая з 24 лютага працягваецца Расіяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.

⚽️ Чэмпіянат свету-2022 па-беларуску і без VPN! Пампуй дадатак Tribuna.com