Усе навіны

Наўрат парваў звязкі шчыкалаткі і зламаў плюсневую костку падчас гульні ў футбол з біятланістамі зборнай Германіі

20 траўня 2023, 08:25

Нямецкі біятланіст Філіп Наўрат пашкодзіў левую шчыкалатку, гуляючы ў футбол са сваімі таварышамі па біятлоннай зборнай.

Яму дыягнаставалі разрыў звязкаў і пералом плюсневай косткі. Аперацыя не спатрэбіцца, будуць лячыць кансерватыўным спосабам.

Наўрат павінен наступныя 2 тыдні цалкам адпачываць, а затым яшчэ на працягу 6 тыдняў праходзіць адмысловую трэніроўку па ўмацаванні лодыжкі.

«Пасля гэтага спадзяюся вярнуцца да трэніровак», – напісаў Наврат.

У мінулым сезоне 30-гадовы немец стаў 28-м у агульным заліку Кубка свету.