Усе навіны

Алег Рыжанкоў: «Смольскі не зусім удала падыходзіць да этапу Кубка Садружнасці ў Мурманску»

11 красавіка, 17:09

Трэнер зборнай Беларусі Алег Рыжанкоў расказаў аб падрыхтоўцы каманды да этапа Кубка Садружнасці ў Мурманску.

– Уся каманда будзе прымаць удзел у стартах. Мікіта Лабастаў сябе не вельмі добра адчуваў, па заўтрашнім дні будзем вырашаць пытанне аб яго ўдзеле. А так усё, можа, і не ў поўнай баявой гатоўнасці, але гатовы выходзіць на старт.

У Мурманску гатовы да ўдзелу мужчынская зборная ў поўным складзе, плюс да яе дадалі Рамана Ялётнава, які нарабіў шуму ў лыжных гонках тут у Мурманску. Разам – 9 чалавек.

Антон Смольскі не зусім удала падыходзіць да этапа ў Мурманску. Ён перанёс захворванне. Нешта прастуднае і атручэнне. Калі мы знаходзіліся ў Цюмені, у апошні дзень ён захварэў. Тут ён толькі пачаў трэніроўкі. Зразумела, стартаваць ён будзе, змагацца за Кубак. Але, мусіць, не ў самых сваіх найлепшых кандыцыях знаходзіцца.

У дзяўчынак асноўная ўвага будзе прыкавана да Ганны Сола. Таксама ў нас будуць стартаваць Даша Кудаева і Дзінара Смольская. Па заўтрашнім дні паглядзім, ці будзем заяўляць Дынару на спрынт ці не. Можа, паберажом яе чыста для эстафетнай гонкі. Усё будзе залежаць ад заўтрашніх умоў надвор'я і яе асабістага самаадчування. Наша жаночая каманда крыху ва ўсечаным складзе, паколькі моладзь яшчэ не падцягнулася. Тыя юніёркі, якіх раней мы прыцягвалі ў асноўную каманду, правялі вельмі шмат стартаў і мы вырашылі іх сюды, у Мурманск, не везці.

– Антон зараз засмучаны, у сувязі з такой сітуацыяй?

– Ён сур'ёзна настроены на барацьбу ў кожнай гонцы. Ён – баец і я думаю, што ён праявіць свае байцоўскія якасці заўтра і захавае за сабой майку лідэра.

– Ёсць шанц зачапіцца за тройку і ў Дзімы Лазоўскага. Але для гэтага трэба, каб шмат што сышлося...

– Так, у яго яшчэ ёсць шанец на прызавое месца ў агульным заліку. Апошні месяц Дзіма знаходзіўся ў добрай фізічнай форме. Складана сказаць, якія заўтра будуць умовы надвор'я і як будуць развівацца падзеі. Хочацца толькі пажадаць Дзіму поспеху і настойлівасці ў гэтай барацьбе, – сказаў Рыжанкоў.