Tribuna/Іншыя/Блогі/О духе времени/Алімпійскі камітэт Лукашэнкі зладзіў сеанс расчалавечвання для сваіх украінак: ім далі ўзнагароды, а гледачамі былі пуціністы, якія за вайну

Алімпійскі камітэт Лукашэнкі зладзіў сеанс расчалавечвання для сваіх украінак: ім далі ўзнагароды, а гледачамі былі пуціністы, якія за вайну

Маюць густ у вычварэннях.

Аўтар — bytribuna com
27 красавіка 2023, 15:30
10
Алімпійскі камітэт Лукашэнкі зладзіў сеанс расчалавечвання для сваіх украінак: ім далі ўзнагароды, а гледачамі былі пуціністы, якія за вайну

26 красавіка ў штабе алімпійскага камітэта Лукашэнкі прайшоў "форум атлетаў". Яго чамусьці называлі «нацыянальным», па факце ж у ім удзельнічаў шэраг расейскіх спартсменаў, якім быў выдадзены статус настаўнікаў – на форум паклікалі беларускіх дзяцей на «майстар-класы» ад замежнікаў.

На адкрыцці мерапрыемства прадказальна выступаў Віктар Лукашэнка, якога адмаўляецца прызнаваць МАК. Кіраўнік рэжымнага камітэта выдаў чарговую прамову пра тое, што рэжым "не кінуў" спартсменаў, што галоўнай мэтай застаецца выбіванне допуску на АГ-2024, але што пры гэтым нікуды не дзенецца і самая цесная калабарацыя з Расіяй. Значна больш здзівіла цырымонія ўзнагароджання ўслед. Рэжым быццам адмыслова падабраў месца і лаўрэатаў: у прысутнасці прадстаўнікоў Расіі, якая з 24 лютага 2022-га працягвае вайну ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі, ушаноўвалі прарэжымных ўкраінкак.

Медаль лукашэнкаўскага камітэта "За выбітныя заслугі" атрымала Ала Цупер. Яна ўваходзіць у «камісію спартсменаў» пры камітэце, а ў чэрвені 2022-га была «ўпэўненая, што нядоўга працягнецца» міжнародны бан белспорта ў адказ на вайну, пра якую ўраджэнка Роўна маўчыць.

«Ганаровую грамату» Лукашэнка выдаў Алене Зубрылавай. Экс-біятланістка, якая ў 30 гадоў перайшла са зборнай роднай Украіны ў Беларусь (па інсайдах, праз грошы), пасля падзей 2020-га падпісалася за Лукашэнку і стала сябрам выканкама яго алімпійскага камітэта, што назвала «вялікім гонарам». У верасні 2022-га ўраджэнка Сумскай вобласці заявіла, што ад антываеннага бана расійскіх і беларускіх спартсменаў "сусветны спорт губляе сваю веліч", а ў пачатку 2023-га, не прамаўляючы слова "вайна", выказала людажэрскую надзею, што пасля ўсяго зробленага расійскімі акупантамі "мы будзем усе сябраваць".

Глядзеў на ўзнагароджанне і кіраўнік Алімпійскага камітэта Расіі, экс-фехтавальшчык Станіслаў Пазнякоў. Ён у сваёй прамове маляваў «вялікую дружную беларуска-расійскую сям'ю», але ў цэлым прамовы Пазнякова за апошні год з лішкам відавочна пераследуюць адну мэту - каб ніхто, не дай Бог, не падумаў, што функцыянер не падтрымлівае расійскую ваенную палітыку. Нават развод уласнай дачкі з мужам, які пасля пачатку вайны з'ехаў у ЗША, Пазнякоў вывярнуў на тое, што нібыта добра выхаваў дачку, і гэта разам з «любоўю да Радзімы дазволіла ёй не падзяліць сумную долю спалоханых аматараў малінавага фрапэ і жоўтых самакатаў» (ну якая фармулёўка!).

У верасні 2022-га ў Расіі пачалася мабілізацыя (гэта значыць масавая адпраўка мужчын на вайну) - і кіраўнік АКР заявіў, што гэта «служэнне Радзіме - ганаровы абавязак і доўг кожнага грамадзяніна». Калі ў аўтаспорце расійскім гоншчыкам прапанавалі допуск да спаборніцтваў у абмен на пісьмовае асуджэнне вайны, Пазнякоў тут жа сказаў, што патрабаванне «нейкай паперкі» робіць «удзел у спаборніцтвах непрымальным». Калі ў МАК загаварылі пра рэкамендацыі па допуску да спаборніцтваў тых расійскіх спартсменаў, якія не выказвалі «актыўнай падтрымкі» вайны, кіраўнік АКР паспяшаўся паведаміць, што гэта не роўна патрабаванню асудзіць вайну (вядома, Пазнякоў казаў па-прапуцінскі - «спецыяльную ваенную аперацыю» ), а потым увогуле назваў гэтую ўмову «недапушчальным патрабаваннем выказваць сваю палітычную пазіцыю». Калі ж МАК зацвердзіў новыя рэкамендацыі, да якіх у рэжымнай Беларусі, напрыклад, паставіліся цалкам пазітыўна, Пазнякоў залямантаваў пра «парушэнне правоў чалавека».

Забаўныя прадстаўнікі Расіі прыехалі ў Беларусь ад сінхроннага плавання - нашых дзяцей павучалі чэмпіёнкі АГ, члены паліцэйскага таварыства "Дынама" Ала Шышкіна і Улада Чыгірова. У верасні 2021-га абедзве дзеля сустрэчы з Пуціным адсядзелі тыдзень на каранціне (расійскі дыктатар надта ўжо баяўся актыўнага тады каранавіруса) - і Шышкіна цешылася жыццю ў чатырох сценах днямі напралёт як «шыкоўнаму адпачынку: можна выспацца, паглядзець серыялы, пачытаць кнігу». Але на самой сустрэчы яе са словамі падзякі «дзяржаве, якая падтрымлівае на самым высокім узроўні», зацямніла Чыгірова, якая апела Пуціна значна глыбей: «Аляксандра Неўскага, Пятра I аб'ядноўвае з вамі вернасць служэнню Радзіме. Юры Гагарын адкрыў для нас космас, а вы адкрылі спорт для нашай краіны, бо ніхто да гэтага не ўкладваў столькі ў спорт, колькі гэта робіце вы».

Шышкіна яшчэ ў 2021-м заяўляла, што пазбаўляць яе дзяржсімволікі (расійскія спартсмены выступалі без нацыянальных атрыбутаў за допінг-скандалы) – «найвышэйшая несправядлівасць», бо асабіста яна ні ў чым не вінаватая, і ад усведамлення адсутнасці дзяржсцяга і дзяржгімна – ад «гэтага жаху», як пісала спартсменка - у яе «пачалася істэрыка» з рыданнямі на п'едэсталі АГ-2020.

Казала плыўчыха тады і пра тое, што яе каманда сябруе з украінскай, і пасціла ў сацсетцы сцвярджэнне, што іх «не развядуць ніякія палітычныя звады». Праўда, пасля пачатку вайны ўкраінская сінхраністка Марына Аляксеева, якая 24 лютага 2022-га прачнулася ад расійскіх бамбёжак у Харкаве, расказала, што з расійскіх калег ёй наконт баявых дзеянняў «напісала тры чалавекі: «Гэта ж вам на карысць. Каб у вас усё было добра», - а большасць проста маўчыць».

У красавіку 2022-га Шышкіна вызначылася асабліва - беручы удзел ў чэмпіянаце Расіі па сінхронным плаванні, асвятліла «важную падзею» - сустрэчу з «уцекачамі» з украінскіх Луганска (захоплены пры падтрымцы Расіі з 2014-га) і Марыупаля (акупаваны Расіяй з 2022-га). Адтуль Шышкіна транслявала апавяданні, што Марыупаль нібыта бамбіла ўкраінскае войска - «сведкі» самі гэтага не назіралі, але хтосьці ім распавёў, што бачыў людзей, якія стралялі ва ўкраінскай форме. Іншыя байкі былі пра тое, што ў Рубежным (горад у Луганскай вобласці Украіны) украінскае войска нібыта адкрыта заяўляла, што будзе страляць па грамадзянскіх асобах - праўда, восем гадоў да гэтага чамусьці "ўсё было мірна і такога не адчувалася". Сінхраністка ўсе гісторыі выдала за абсалютную праўду - і яшчэ раз заявіла ў інтэрв'ю, што калі людзі (якія абралі асесці ў Расіі, дзе за любую «не тую» гісторыю пра вайну могуць пасадзіць ці нават горш) сказалі, то так і было: «Да апошняга не магла паверыць у расповеды пра тое, што з украінскага боку былі абстрэлы сваіх жа грамадзян. Некалькі разоў перапытвала, але ўсе адказалі адно і тое ж. У матэрыяле я была бесстаронняя».

А ў плаванні вучыць беларускіх дзяцей прыехаў увогуле чалавек пад санкцыямі Украіны. Антон Чупкоў, які пасля безмедальных АГ-2020 заявіў пра сыход са спорту ў 24 (але потым раздумаў), пасля пачатку вайны ацаніў лайкам публікацыю ў падтрымку расійскага акупацыйнага войска з яе Z-сімвалам. Гэта нядзіўна - Чупкоў прыпісаны да яе спартовага клуба і носіць званне лейтэнанта. На беларускім форуме ён якраз выказаўся пра тое, што МАК рэкамендуе не дапускаць да спаборніцтваў расійскіх і беларускіх спартсменаў на кантрактах з вайсковымі і сілавымі структурамі.

«Многія спартыўныя лідары, у прыватнасці, Германіі і Францыі, прыпісаныя да пэўных ваенных, паліцэйскіх і іншых спецыялізаваных суполак, а крытэрый нядопуску хочуць прымяніць толькі да расійскіх і беларускіх спартсменаў. Вядома, гэта падвойныя стандарты», - заявіў Чупкоў, і дадаў, што ганарыцца сваім вайсковым статусам.

На форум таксама прыбыў расійскі экс-скакун у ваду Ілля Захараў - таксама лейтэнант расійскай арміі, а яшчэ і дэпутат у Саратаўскай вобласці. Ён пры завяршэнні кар'еры расказваў, што «знамянальнай падзеяй» у ёй была сустрэча з Пуціным пасля золата АГ-2012, а пра міжнароднае адхіленне адгукнуўся як пра «выдатны час для развіцця дзіцячага спорту».

А в плавании учить беларусских детей приехал и вовсе человек под санкциями Украины. Антон Чупков, который после безмедальных ОИ-2020 заявил об уходе из спорта в 24 (но потом передумал), после начала войны оценил лайком публикацию в поддержку российской оккупационной армии с ее Z-символом. Это неудивительно – Чупков приписан к ее спортивному клубу и носит звание лейтенанта. На беларусском форуме он как раз высказался о том, что МОК рекомендует не допускать к соревнованиям российских и беларусских спортсменов на контрактах с военными и силовыми структурами.

«Многие спортивные лидеры, в частности, Германии и Франции, приписаны к определенным военным, полицейским и иным специализированным сообществам, а критерий недопуска хотят применить только к российским и белорусским спортсменам. Конечно, это двойные стандарты», – заявил Чупков, и добавил, что гордится своим армейским статусом.

На форум также прибыл российский экс-прыгун в воду Илья Захаров – также лейтенант российской армии, а еще и депутат в Саратовской области. Он при завершении карьеры рассказывал, что «знаменательным событием» в ней была встреча с Путиным после золота ОИ-2012, а о международном отстранении отзывался как об «отличном времени для развития детского спорта».

Іншыя пасты блога

Усе пасты