Усе навіны

Кацярына Сныціна: «Палова турэцкіх клубаў для мяне закрытыя праз тое, з якой дзяўчынай я сустракалася»

5 кастрычніка, 19:16

Беларуская баскетбалістка Кацярына Сныціна расказала як страціла кантракт у турэцкім клубе з-за таго, што сустракалася з дзяўчынай, якая адмовіла ўласніку ў адносінах.

– Ці можна, прызнаўшыся, што ты гей, страціць кантракт?

– У мяне ёсць выдатная гісторыя пра Турцыю. Я гуляла ў гэтай краіне гадоў восем, і хацела працягваць. Усё было добра, а потым, годзе на 3-4, пачалі ўзнікаць праблемы з падпісаннем новых кантрактаў. Але тады ў мяне быў толькі рускамоўны агент, а чалавеку з-за турэцкага чэмпіянату цяжэй дамаўляцца. Таму ў мяне зьявіўся і турэцкі агент, ён працуе са мной толькі па Турцыі.

Пару гадоў таму ён пачынае шукаць мне клуб, і маўчыць. Пішу яму: «Мустафа, чаму так доўга?», – а ён у адказ:

«Каця, у Турцыі ёсць чувак, які валодае паловай турэцкіх клубаў. І ты яму не падабаешся – таму што ты сустракалася з дзяўчынай, якая яму адмовіла». Па гэтай прычыне палова турэцкіх клубаў для мяне зачыненыя (смяецца).

– І не таму, што ты лесбіянка, а з-за таго, што адбіла ў турэцкага хлопца дзяўчыну?

– Так! У яго некалькі клубаў, ёсць і такія, куды ўкладваецца даволі шмат грошай. Ён прывозіць туды самых класных амерыканскіх баскетбалістак, палова з якіх – таксама лесбіянкі. Гэта значыць ён знаходзіцца ў прафесійным атачэнні, і для яго нармальна, што ў ёй ёсць дзяўчаты, якія сустракаюцца з іншымі дзяўчатамі. Але я сустракалася з той, якая яму адмовіла – таму я не змагла падпісаць у палове клубаў лігі кантракт.

Даведалася пра гэта толькі на чацвёрты ці пяты год сваёй кар’еры ў Турцыі – і афігела. У добрым сэнсе: факт, што тыя клубы мяне не падпісвалі, не мяшаў мне заставацца ў Турцыі. Але агулам гэтая сітуацыя… Гэта вельмі смешна. І ў мяне ўнутраны кайф ад яе. Я ж ведаю гэтага хлопца і як ён выглядае – ведаеш, такі ўпэўнены турак з фільмаў, у каго ёсць грошы, яхты – усё. Але Сныціна сустракалася з той, хто яму адмовіў (смяецца).

У Турцыі, хаця здавалася б, з гэтым таксама няма пытанняў. Трэнеры, прэзідэнты клубаў ведаюць, умоўна, што зараз прыедзе амерыканка, а заўтра трэба будзе сустрэць яе жонку – і гэта окей. Пакуль ты не пераходзіш рысу – умоўна, не цалуешся побач з мячэццю, трымаючы ў руках Каран, яны застаюцца вельмі талерантныя, хоць Турцыя – мусульманская краіна, – сказала Сныціна.