Усе навіны

Шкурын забіў мяч «Лодзі», яшчэ адзін гол быў адменены з VAR

28 лютага, 21:08

Беларускі нападаючы Ілля Шкурын забіў за «Сталь» на 28-й хвіліне матча чэмпіянату Польшчы супраць «Лодзі». Матч скончыўся з лікам 1:0.

Адзначым, што раней у матчы Шкурын таксама паразіў вароты суперніка, але гол адмянілі пасля выкарыстання VAR і зафіксаванага афсайда.

На рахунку Шкурына ўжо 11 галоў і 5 асістаў у чэмпіянаце Польшчы. Беларус займае другое месца ў гонцы бамбардзіраў турніру.