Усе навіны

Клопп пра 0:3 ад «Аталанты»: «Мы зможам адыграцца, калі згуляем добра»

12 красавіка, 13:40

Галоўны трэнер «Ліверпуля» Юрген Клоп пракаментаваў разгромную хатнюю паразу ад «Аталанты» (0:3) у матчы 1/4 фіналу Лігі Еўропы.

«Так, на жаль, няма нічога станоўчага па гульні. Пачатак быў добры. У Дарвіна Нуньеса быў добры момант, але пасля гэтага моманту гульня стала сапраўды дрэннай, і няма нічога станоўчага, што пра яе сказаць.

Мне не спадабалася нашае тактычнае пазіцыянаванне пры валоданні мячом. Мы стварылі ім адну сітуацыю, аддаўшы мяч, а пасля кожны ганяўся за іншым гульцом. Мы забілі мяч з афсайду, але гэта была дрэнная гульня з нашага боку. «Аталанта» правяла добрую гульню, забіла тры мячы і заслужыла перамогу.

Я буду глядзець гэтую гульню ў панядзелак. Я ўжо ведаю, што калі мы будзем дзейнічаць лепш у некаторых рэчах, то будзем лепей. Ці можам мы адыграцца? Так, калі згуляем добра, то гэта магчыма. Ці можам мы выйграць 3:0? Не ведаю. Але мы адчуваем сябе вельмі кепска і гэта важна.

Гэта быў дрэнны выступ, і так яно і ёсць. Вось так мы прайгралі. У гэты момант заўсёды здаецца, што гэта канец, але пакуль мы ў гульні, нам не канец», – сказаў Клоп.

Матч у адказ пройдзе 18 красавіка.