Усе навіны

Алег Конанаў: «Калі пакінуў «Краснадар», была пэўная размова з нагоды зборнай Беларусі»

16 траўня, 13:44

Алег Конанаў распавёў пра тое, што мог узначаліць зборную Беларусі, пасля сыходу з «Краснадара».

– Наколькі вам цікавы беларускі рынак, Сачыце за камандамі?

– Сачу за камандамі, гульцамі. Ёсць пэўныя футбалісты за якімі мы глядзім. Але прозвішчы называць не буду.

– Вам паступалі прапановы з Беларусі, да таго як вы ўзначалілі «Тарпеда»?

– Была пэўная размова з нагоды зборнай, але гэта было даўно – калі я пакінуў «Краснадар». Пасля гэтага прапаноў не было.

– Якая ў вас цяпер сувязь з Беларуссю, сочыце за чэмпіянатам?

– У мяне сын трэнер, праўда, ён цяпер не ў Беларусі. А так вядома сачу. Ёсць сувязь з маімі сябрамі, з кім раней гуляў, з трэнерамі калі я толькі пачынаў. Той жа Сяргей Яромка, які ўзначаліў цяпер моладзевую зборную, мы з ім маем зносіны, – сказаў Конанаў.