Усе навіны

Фансека – №1 у спісе «Мілана» на замену Піёлі

16 траўня, 14:20

«Мілан» працягвае працаваць над пошукам пераемніка галоўнага трэнера каманды Стэфана Піёлі, паведамляе Sky Sport Italia.

Першым нумарам у спісе італьянскага клуба з'яўляецца коўч «Ліля» Паўлу Фансека.

Паводле інфармацыі журналіста DAZN Italia Арацыа Акаманда, з Фансекай хочуць падпісаць двухгадовы кантракт.

Кантракт Фансекі з французскай камандай заканчваецца ў канцы сезона. Праз некалькі дзён бакі сустрэнуцца, каб абмеркаваць будучыню. «Ліль» можа прапанаваць працяг супрацоўніцтва партугальскаму спецыялісту, на якога таксама прэтэндуе «Марсель».

«Мілан» лічыць Фансеку ідэальнай заменай Піёлі. Клуб распачне канчатковую спробу дамовіцца з Паўлу, калі ён не працягне дамову з «Лілем». Калі падоўжыць, то звернецца да іншых кандыдатур.

У 2019-2021 гадах Фансека трэніраваў у Серыі А «Рому». Яго «Ліль» за 5 тураў да завяршэння сезона ідзе трэцім у турнірнай табліцы Лігі 1.

«Мілан» на чале з Піёлі фінішуе другім у чэмпіянаце Італіі.