Усе навіны

Анчалоці выпусціць Куртуа на фінал Лігі чэмпіёнаў з «Барусіяй» Д і на «Бетыс», Лунін будзе гуляць з «Вільярэалам» (El Chiringuito TV)

16 траўня, 19:47

Галоўны трэнер «Рэала» Карла Анчалоці вызначыўся з варатарамі на астатнія матчы сезона, паведамляе журналіст Хасэ Луіс Санчэс для El Chiringuito TV.

Паводле звестак крыніцы, у 37-м туры Ла Лігі супраць «Вільярэала» (19 мая будзе гуляць Андрэй Лунін. Затым у гульні 38-га тура з «Бетысам» (25 мая) ужо выйдзе Ціба Куртуа).

Таксама журналіст зазначыў, што ў фінале Лігі чэмпіёнаў з «Барусіяй» Дортмунд згуляе Куртуа. Гэты матч адбудзецца 1 чэрвеня ў Лондане на стадыёне «Уэмблі».