Усе навіны

«Рэал» плануе падоўжыць кантракт з Лукасам Васкесам, які хоча застацца ў клубе

18 траўня, 12:35

«Рэал» вырашыў прапанаваць новы кантракт абаронцу Лукасу Васкесу, паведамляе інсайдэр Фабрыцыа Рамана.

Цяперашняя дамова гульца з клубам завяршаецца 30 чэрвеня 2024-го, і «сметанковыя» жадаюць падоўжыць яго як мага хутчэй. Сам футбаліст таксама хоча застацца ў «Рэале».

Нагадаем, Васкес з'яўляецца выхаванцам «Рэала». Ён знаходзіцца ў структуры клуба з лета 2007 года, а за асноўны склад выступае з 2015 года.

У гэтым сезоне Лукас вызначыўся 2 галамі і 5 асістамі ў 35 матчах за клуб. Поўная статыстыка 32-гадовага іспанца – тут.