Усе навіны

Заробак Месі складае 12 млн долараў у год – ён найбольш высокааплатны гулец МЛС

18 траўня, 20:23

Асацыяцыя гульцоў МЛС апублікавала даныя аб заработнай плаце ўсіх гульцоў лігі.

Самым высокааплатным гульцом у МЛС з'яўляецца форвард «Інтэр Маямі» – Ліянэль Месі. Яго базавы заробак складае 12 мільёнаў долараў за год. Агульная сума гадавых выплат для 36-гадовага аргенцінца складзе 20,446,667 долараў. Гэтая сума не ўключае бонусы за дасягненне спартовых вынікаў, але ўключае выплаты агентам і маркетынгавыя бонусы.

Другім найбольш высокааплатным гульцом лігі з'яўляецца Ларэнца Інсінье з «Таронта». Яго базавы заробак складае 7.5 мільёнам даляраў, што з'яўляецца 3-м паказчыкам у лізе, але агульная сума гадавых выплат гульца складае 15.4 млн даляраў.

Трэцюю пазіцыю ў гэтым рэйтынгу займае аднаклубнік Ліянэля Месі Сeрджы Бускетс – 8,499,996 даляраў яго заробак, а агульная гадавая выплата - 8,774,996 даляраў.