Усе навіны

Дзмітрый Молаш: «Гомель» – няпросты супернік»

19 траўня, 09:06

Галоўны трэнер «Тарпеда-БелАЗ» Дзмітрый Молаш падзяліўся меркаваннем аб матчы супраць «Гомеля» (0:0) у 9-м туры ЧБ.

– Заўсёды прыемна ў Гомелі гуляць: стадыён, футбольная атмасфера, заўзятары, пабольш футбольнага антуражу.

Першы тайм не зусім нам удаўся. У другім у нас з'явілася больш жадання. Канешне, хацелася б, каб тыя моманты, якія ў нас былі, мы рэалізавалі. Не хапіла гала, каб я быў задаволены.

«Гомель» – няпросты супернік, хатні стадыён і тут заўсёды няпроста было.

– Чаго ўсё ж не хапіла для перамогі?

– Больш момантаў ствараць, хоць мы пра гэта гаворым, заўсёды мы канцоўкі выціскаем і тут быў у нас момант, але не ўсё так хутка і хацелася б каб наша група атакі брала на сябе яшчэ больш адказнасці, лезла, зарабляла штрафныя, пенальці, біла па браме і лепш адна адну разумела наперадзе.

«Гомель» добра прэсінгаваў, не даваў нам пачынаць напады, змушаў памыляцца. Мы не зусім правільна рэагавалі на іх прэсінг, не так з-пад яго выходзілі і яны шмат нас прымушалі памыляцца, – сказаў Молаш.