Усе навіны

Віктар Ганчарэнка: «Можа быць, гэта самы складаны сезон у маёй трэнерскай карʼеры»

19 траўня, 16:20

Беларускі галоўны трэнер «Урала» Віктар Ганчарэнка распавёў, што цяперашні сезон стаў самым складаным у яго трэнерскай карʼеры, а таксама пра свае перспектывы.

«Праца трэнера ўверсе табліцы і ўнізе вельмі адрозніваецца. Да ціску і цяжкіх матчаў трэнер павінен быць гатовы, напружанне ёсць усюды. Ведаю, што і каманды, якія змагаюцца за чэмпіёнства, таксама момантамі адчуваюць няўпэўненасць. У мяне правільны для трэнера характар, я вельмі хутка забываю ўсё, што ўжо адбылося. Можа быць, гэта самы складаны сезон у маёй трэнерскай карʼеры.

Навіны ў інтэрнэце нараджаюцца, і там жа паміраюць. У нас з Рыгорам Віктаравічам Івановым ёсць выразная дамоўленасць, што мы абмяркуем будучыню пасля заканчэння чэмпіянату. Мне падабаецца ў Екацярынбургу, падабаецца чэмпіянат. Але ў трэнерскім лёсе многае можа памяняць адзін матч, які ў нас застаўся з маскоўскім ЦСКА», – сказаў Ганчарэнка.