Усе навіны

Удава Салея Бетан: «Віню КХЛ у тым, што яны пасадзілі сваіх гульцоў у той лайновы самалёт»

13 лістапада, 11:45
1

Удава беларускага хакеіста Руслана Салея Бетан распавяла ў інтэрв'ю «Зеркалу» пра абставіны пераходу мужа ў КХЛ і пра тое, што адчувае наконт яго гібелі.

– Ён шмат працаваў, каб аддаць дзяцей у найлепшыя школы. Ён ніколі не пакідаў НХЛ. Адзіная прычына, па якой Руслан гэта зрабіў, заключалася ў тым, што ў Яраслаўлі яму прапанавалі больш грошай. Больш грошай, каб ён мог завяршыць кар'еру.

Муж вельмі сумаваў па нас, знаходзячыся ў Расіі, а я сумавала па ім, да таго ж Эйва толькі нарадзілася. Я была вельмі занятая нованароджанай і маленькімі дзецьмі. Але мы абодва ахвяравалі часам, які маглі б правесці разам, каб у будучыні ў сям'і было больш грошай.

Калі Руслан памёр, я не ведала пра нашую фінансавую сітуацыю. Думала, што мы страцім усё. Але ў яго быў план, што калі з ім нешта здарыцца, то мы ўсё роўна будзем у парадку. Дзякую яго за гэта кожны дзень.

– Што вы адчувалі на працягу ўсіх гэтых гадоў з моманту падзення самалёта? Злаваліся на «Лакаматыў», бога, лёс?

– Вінавачу КХЛ у тым, што яны пасадзілі сваіх гульцоў у той лайновы самалёт. Падобнае ніколі не павінна было здарыцца. Але мае думкі нічога не зменяць. Скажу толькі, што калі б Руслан гуляў у КХЛ і разбіўся іншы самалёт, то жадала бы, каб ён [скончыў кар'еру ў КХЛ і] вярнуўся дадому [у ЗША], – падзялілася Салей.