Арцём Анціпаў: «Гнулі сваю лінію да канца і ведалі, што, калі адну заб'ем, «Металург» выйграе гэты матч»
Форвард «Металурга» Арцём Анціпаў пракаментаваў трэці матч паўфіналу з «Гомелем» (2:1).
– Здавалася, што ў трэцім матчы было эмоцый больш, чым у гульнях у Гомелі.
– Зразумела, за нас увесь стадыён прыйшоў заўзець. Нават калі ты стомлены ці млявы, ты выходзіш на лёд, у цябе эмоцыі праз край б'юць – хоць у сем раніцы мы б гулялі.
– Раскажы пра матч.
– Гнулі сваю лінію да канца і ведалі, што, калі адну заб'ем, мы выйграем гэты матч. Так і атрымалася. Ніхто не сумняваўся ў тым, што мы выйграем.
– Дзмітрый Саныч у раздзявальні сказаў, што перамога і была дасягнута, таму што была вера.
– Так, усё верылі, ніхто не сумняваўся. Разумелі, што трэба забіць адзін гол. Достан, абаронца, апынуўся на пятаку і забіў пасля класнага накіду Піні – наогул выдатна!
– Не перажывалі, што практычна шэсць перыядаў да гала Дастанка не маглі закінуць?
– Не, не перажывалі. Забыліся ўжо гэтую гульню, рыхтуемся да яднае.
– У цябе – пераможны гол. Раскажы пра яго.
– Піня аддаў Кузе, Кузя – мне, я кінуў. Стыф з Падкарытавым зачынялі брамніка.
– Нешта памянялі ў розыгрышы?
– Так, трэнерскі штаб вырашыў выпусціць пяць нападаючых, і гэта спрацавала. Крута!
– Можа, так заўсёды вам гуляць?
– Трэба прапанаваць Эдуарду Гусманавічу, ён у нас за большасць адказвае.
– Чаго чакаеш ад панядзелка?
– Поўны стадыён, шалёную падтрымку і перамог, – сказаў Анціпаў.