Усе навіны

Сяргей Стась: «Гомель» сёння быў лепшы за суперніка, а тое што дапамаглі «Металургу» сёння перамагчы – адназначна, усе ўсё бачылі»

1 красавіка, 21:27

Галоўны трэнер «Гомеля» Сяргей Стась пракаментаваў чацвёрты матч серыі 1/2 фіналу Экстралігі супраць «Металурга» (1:2, лік у серыі: 1-3).

– Мы сёння былі лепш суперніка, а тое што дапамаглі гэтай камандзе сёння перамагчы – гэта адназначна. Усе ўсё выдатна бачылі: і заўзятары, і ўвогуле ўся краіна. Думаю, што ўсе ўсе цудоўна разумеюць.

– Сёння зашмат выдаляліся, хоць у такіх матчах усё вырашаюць мікрамоманты…

– Тут былі іншыя мікрамоманты.

– Першую гульню правёў Юзленка. Як ацаніце яго гульню?

– Добра згуляў. Малайчына, Ягор! – адзначыў Стась.