Усе навіны

Відэасэрвіс VOKA цалкам адключыў забароненыя ў Беларусі каналы Setanta Sport, якія раней перайменаваў у «Спорт 01», «Спорт 02»

18 красавіка 2023, 18:52

Відэасэрвіс VOKA цалкам адключыў VOD-каналы Setanta Sport, якія раней пераназваў у «Спорт 01», «Спорт 02».

Нагадаем, 7 красавіка міністэрства інфармацыі Лукашэнкі анулявала дазвол на распаўсюджванне тэлепраграм Setanta Sport 1 і Setanta Sport 2 на тэрыторыі Беларусі на падставе рашэння камісіі «па бяспецы ў інфармацыйнай сферы» пры Савеце бяспекі Лукашэнкі.

Прычына такога рашэння не называецца. Дазволы спынілі сваё дзеянне з 12 красавіка.

13 красавіка мініфарм Лукашэнкі вынесла пісьмовае папярэджанне мабільнаму аператару А1 за распаўсюджванне Setanta Sports на стрымінгавай пляцоўцы Voka TV.