Усе навіны

«Прэсбол»: «Заходнія чыноўнікі азлобленыя, наш атлет павінен адчуваць, што за плячыма тысячы прыхільнікаў»

15 траўня, 18:34

Рэдакцыя «Прэсбола» патлумачыла, чаму чытачы павінны аформіць падпіску на іх выданне.

«Сапраўды, у цяперашняй няпростай абстаноўцы, калі ўзлаваныя заходнія спартыўныя чыноўнікі не выпускаюць выпадку, каб пазбавіць прадстаўнікоў нашай краіны стартаў на топ-спаборніцтвах, падтрымка прэсы адыгрывае вялікую ролю. Перш за ўсё маральную. Нават у нейтральным статусе наш атлет павінен адчуваць, што за яго плячыма тысячы і тысячы прыхільнікаў, якія аддаюць яму сваю энергію. Мы верым у нашых хлопцаў! Яны абавязкова праявяць сябе на Алімпійскіх арэнах, а мы аператыўна раскажам пра іх трыумф», – сказана ў заяве «Прэсбола».