Усе навіны

Джокавіч вернецца на першы радок рэйтынгу ATP

11 чэрвеня, 19:55

Сербскі тэнісіст Новак Джокавіч (ATP №3) перамог нарвежца Каспера Рууда (ATP №4) у фінале «Ралан Гарос».

Дзякуючы гэтай перамозе Джокавіч вернецца на першы радок рэйтынгу ATP. Ён ссуне іспанца Карласа Алькатраса з пазіцыі лідара.

Новак узначаліць рэйтынг дзявяты раз у кар'еры. Ён зʼяўляецца рэкардсменам па колькасці тыдняў, праведзеных у статусе першай ракеткі свету. Сумарна Новак узначальваў рэйтынг 387 тыдняў.

Новак выйграў свой 23-ы турнір «Вялікага шлема» і стаў аднаасобным рэкардсменам мужчынскага тэніса па гэтым паказчыку.