Усе навіны

Сабаленка прайграла 5 з 6 паўфіналаў на турнірах Вялікага шлема

14 ліпеня, 10:47

Учора, 13 ліпеня, Арына Сабаленка саступіла ў паўфінале Уімблдона Онс Жабер з Туніса (7:6, 4:6, 3:6).

Для беларускай тэнісісткі гэта паражэнне стала 5-м у паўфінале на турнірах Вялікага шлема. Дадзеную стадыю Сабаленкі прайшла толькі раз (усяго было 6 спроб). У гэтым годзе тэнісістка стала пераможцай адкрытага чэмпіянату Аўстраліі, дзе абгуляла Алену Рыбакіну (4-6 6-3 6-4).

Адзначым, што ў апошніх двух прайграных паўфіналах Сабаленка была ў адным ці двух геймах ад перамог.