Усе навіны

Азаранка – Жабер: «Ты ўжо ўвайшла ў гісторыю! Не магу дачакацца моманту, калі ўбачу, як ты зробіш яшчэ больш!»

16 ліпеня, 11:35

Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка падтрымала Онс Жабер з Туніса пасля паразы ва Уімблдоне.

«Онс, мілая! Ты ўжо ўвайшла ў гісторыю! Не магу дачакацца моманту, калі ўбачу, як ты зробіш яшчэ больш! Працягвай ззяць!» – напісала Азаранка.