Усе навіны

Надаль прайграў у першым матчы пасля вяртання

31 снежня, 18:31

22-разовы пераможца турніраў «Вялікага шлема» Рафаэль Надаль вярнуўся на корт пасля амаль гадавога перапынку.

На старце парнага турніру ў Брысбене Рафал і Марк Лопес прайгралі аўстралійцам Максу Пэрсэлу і Джордану Томпсану – 4:6, 4:6.

Амаль увесь 2023 год Надаль прапусціў праз траўмы. Яго апошні матч у адзіночным разрадзе адбыўся яшчэ ў студзені гэтага года на Australian Open. Улетку іспанец перанёс аперацыю на левым сцягне.

У аўторак, 2 студзеня, Рафал стартуе ў адзіночным разрадзе турніру ў Брысбене. Яго супернікам стане аўстрыец Цім Дамінік.