Усе навіны

Упершыню з 1999-га турнір «Вялікага шлема» пройдзе без Надаля і Федэрэра ў асноўнай сетцы

8 студзеня, 13:30

Цяперашні Australian Open – першы турнір «Вялікага шлема» за апошнія 25 гадоў, які пройдзе без Рафаэля Надаля і Роджэра Федэрэра.

Апошні раз такое здаралася яшчэ ў мінулым тысячагоддзі. Australian Open-1999 прайшоў без легендарных швейцарца і іспанца, таму што дэбют Федэрэра на турнірах «Вялікага шлема» адбыўся на некалькі месяцаў пазней – на «Ралан Гарос». На той момант да дэбюту Надаля на прафесійным узроўні заставалася яшчэ два гады.

Нагадаем, на днях Рафа абвясціў пра рашэнне зняцца з адкрытага чэмпіянату Аўстраліі з-за мышачнай траўмы. Як расказаў сам іспанец, пасля МРТ у яго дыягнаставалі мікраразрыў мышцы, але не ў тым месцы, дзе была папярэдняя траўма.