Усе навіны

Арына Сабаленка: «Летась пасля Australian Open мы ўсе напіліся. Сёлета крыху вып'ем»

28 студзеня, 09:29

Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка падзялілася планамі на святкаванне перамогі на Australian Open.

– Што памятаеш аб святкаванні мінулага года? І як будзеш святкаваць зараз?

– Памятаю, што ўсе былі ў ауце. Блін, не буду хаваць – усё напіліся. Жонка майго агента падвярнула нагу, потым у аэрапорце ехала на крэсле з гіпсам. На гэты раз трэба пераканацца, што ногі ў яе загадзя пераматаныя і зафіксаваныя, каб ніхто нічога не падвярнуў.

У гэтым годзе… Вядома, усе мы людзі, так што крыху вып'ем, паслабімся. Гэта былі цяжкія два тыдні, цяжкі месяц у Аўстраліі.

Я з'ем салодкае. Нарэшце.

– Тыя самыя жэлацінкі?

– Так, тыя самыя жэлацінкі. Спадзяюся, у гэты раз не пачак за дзве хвіліны, каб потым з жыватом не круціцца ноччу. Але, вядома, парадуемся, – сказала Сабаленка.