Усе навіны

Арына Сабаленка: «Не хацела быць аднаразовай чэмпіёнкай турніру Вялікага шлема»

29 студзеня, 18:19

Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка расказала пра адчуванні ад паўторнай перамогі на Australian Open.

– З боку гэта выглядала вельмі лёгка. Як было гуляць апошнія два тыдні? Ці было гэта так проста, як здавалася?

– На турнірах Вялікага шлема заўсёды нялёгка, асабліва ў гэтым годзе. Вядома, я адчувала ціск як дзейная чэмпіёнка, але я проста старалася засяродзіцца на сабе, на сваёй гульні і старалася паказваць свой лепшы ўзровень кожны раз, калі гуляла на корце.

Але я б сказала, гэта было не так проста. Мне ўсё яшчэ трэба было паказваць свой найлепшы тэніс, мне ўсё яшчэ даводзілася змагацца. І зараз я проста вельмі шчаслівая, што змагла дабіцца такога неверагоднага дасягнення.

– Ты не хацела быць тым, каго мы ў спорце называем цудам аднаго шлема. Падобна, ты гэта выдатна ўсведамляла. Наколькі важна было атрымаць гэты тытул другі раз?

– Так, як вы і сказалі, вельмі сумна, што людзі называюць аднаразовых чэмпіёнаў Вялікага шлема такім спосабам. Гэта вельмі сумна чуць. І, вядома, гэта было ў маёй галаве. Я не хацела быць аднаразовай чэмпіёнкай турніру Вялікага шлема. Я хацела быць не ведаю колькі разоў, і гэта было вельмі важна для мяне. І я вельмі рада, што змагла выйграць два турніры Вялікага шлема.

Вельмі спадзяюся, што змагу працягваць будаваць свой тэніс, станавіцца лепш і, спадзяюся, працягваць перамагаць, – сказала Сабаленка.