Усе навіны

Арына Сабаленка: «Ежа – сэнс жыцця»

2 траўня, 20:35

Другая ракетка свету Арына Сабаленка распавяла, як праводзіць выходныя на турнірах WTA.

«Вядома, калі на турніры ёсць дзень адпачынку, я стараюся кудысьці выходзіць, крыху мяняць карцінку, каб пераключыцца, адпачыць, расслабіцца, смачна паесці, а есці я люблю. Эх, ежа – сэнс жыцця», – сказала Сабаленка.

Сёння Сабаленка будзе змагацца з Аленай Рыбакінай за выхад у фінал турніру WTA-1000 у Мадрыдзе. Сабаленка з'яўляецца дзейнай пераможцай гэтага турніру.

Першай фіналісткай Madrid Open стала Іга Швёнтэк.