Усе навіны

Сабаленка пасля паражэння ад Свёнтак: «На душы... Пайшло ўсё ў дупу. Дайце мне, блін, выпіць і заесці гэта ўсё жэлацінкамі»

5 траўня, 10:21

Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка пракаментавала паражэнне ў фінале турніру ў Мадрыдзе.

Нагадаем, 4 траўня яна ў трох сэтах прайграла першай ракетцы свету Ігі Cвентэк з Польшчы з лікам 5:7, 6:4, 6:7 (7:9).

– На душы ... Пайшло ўсё ў дупу. Дайце мне, блін, выпіць і заесці гэта ўсё жэлацінкамі.

Рэальна цяжка адпускаць такія матчы. Таму што ты памятаеш гэтыя моманты на сваіх матчболах, разумееш, дзе ты, можа быць, крыху няправільна дзейнічаў, хочацца вярнуцца назад, а нельга. Застаецца толькі нешта адсюль вынесці і не паўтарыць наступным разам.

Бываюць матчы, калі ты памыліўся незразумела куды, а тут матч на высокім узроўні быў – мяккавата напэўна гуляла, трэба было трошкі агрэсіўней дзейнічаць на матчболах, ды і калі 3:1 з брэйкам вяла, трошачкі дала ёй прадыхацца і Іга ўвайшла ў корт, паддушыла . Мне падаецца, гэта быў такі пераломны момант матча.

– Якія думкі на матчболах? Хаатычныя, дакучлівыя ты казала?

– Ідзе барацьба з сабой, ты стаіш на матчболе ўжо думкі аб тытуле. Ты стаіш і змагаешся: «Так, спакойна, гэта яшчэ не канец, трэба гуляць». Бывае складана засяродзіцца. Угаворваеш сябе не ляцець у космас, заставацца агрэсіўным, а там будзь што будзе. Яшчэ народ пачынае крычаць, і ты такі: «Так, блін, цяпер вось крыху яшчэ». Потым адыходзіш, і як звычайна ракетка паламана.

– Іга ўмее прадбачыць. Ты яшчэ не падала, а яна ўжо ссунулася. Вось гэтую світку можна неяк напрацаваць?

– Тут ужо адбіваюцца веданне адзін аднаго добра, плюс, па ходзе матчу ты пачынаеш разумець, што ў гульца іншага атрымліваецца, а што – не, куды ён больш за ўсё падае ў важныя моманты. Гэта з гадамі напрацаваная світка, таму, мне здаецца, адзіны варыянт – гэта пераходзіць у цела, каб чалавека крыху чалавека вяртаць у нейкае месца і не зрушвацца ў пэўны кут, каб адкрываць сабе нейкія куты. Уласна, я гэта старалася рабіць, проста, відаць, не вельмі добра атрымалася, – сказала Сабаленка.