Усе навіны

Cабаленка камандзе: «Дзякуй, што дапамаглі мне прайграць яшчэ адзін фінал»

18 траўня, 21:22

Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка пасля фіналу турніру ў Рыме з Ігай Свёнтак (2:6, 3:6) звярнулася да сваёй каманды.

– Вядома, я хачу падзякаваць сваёй камандзе за тое, што дапамаглі мне прайграць яшчэ адзін фінал. Гэта ўсё ваша віна! Я жартую, – сказала Сабаленка.