Tribuna/Лёгкая атлетыка/Блогі/Ваяж Ціманоўскай у ЗША павярнуўся выйгрышам у казіно

Ваяж Ціманоўскай у ЗША павярнуўся выйгрышам у казіно

Аўтар — Mojše Kulbak
9 траўня, 19:41
Ваяж Ціманоўскай у ЗША павярнуўся выйгрышам у казіно

Беларуская бягуха Крысціна Ціманоўская, якая цяпер выступае за зборную Польшчы, ужо амаль месяц знаходзіцца ў ЗША. Па словах спартсменкі, яны з партнёрам збіраюцца «паспрабаваць гэтую краіну, пажыць там некалькі месяцаў» перад магчымым пераездам пасля Алімпійскіх гульняў 2024 года.

Падаецца, што Крысціну Ціманоўскую асабліва не клапоціць тое, як адрэагуюць палякі на такую хуткую змену жыхарства пасля атрымання польскага грамадзянства. Яна радуецца сонцу і спрабуе штосьці новае. Вось так «спантаннае вырашэнне» і завяло яе ў казіно.

Пад пастом з гэтым відэа пакінуў свой каментарый супрацоўнік установы, які быў прыемна здзіўлены, што беларуска наведала яго месца працы. Ціманоўская адказала яму, што прыйдзе яшчэ раз. Тады хлопец распавёў, дзе яго можна знайсці.

Іншыя пасты карыстальніка

Усе пасты