Усе навіны

«Мінесота» стала трэцяй камандай Захаду, якая гарантавала сабе плэй-оф НБА

2 красавіка, 12:30

«Мінесота» стала чацвёртай камандай НБА, якая гарантавала ўдзел у плэй-оф гэтага сезона.

Раней на Захадзе гэта зрабілі «Аклахома» і «Дэнвер», якія цяпер ідуць 1-мі і 2-мі адпаведна. «Тымбервулвз» – 3-е з вынікам 51-23. На Усходзе пакуль толькі «Бостан» выйшаў у плэй-оф.

«Мінесота» ў мінулым сезоне фінішавала 8-ю ў рэгулярцы. У плэй-ін спачатку прайграла «Лэйкерз», але затым адолела «Аклахому» і выйшла ў плэй-оф, дзе ў першым раўндзе ў 5 матчах саступіла «Дэнверу».