Усе навіны

Сухавецкі пра сыход Агунгунбемі-Джэксана: «Мінск» стаў гуляць больш дружна, пачалі больш дзяліцца мячом»

4 красавіка, 09:40

Галоўны трэнер «Мінска» Аляксей Сухавецкі пракаментаваў пройгрыш ад «Аўтадора» (62:82) у другім этапе Адзінай лігі ВТБ, завяршэнне сезона і стан каманды.

– У першай чвэрці неяк супернік адарваўся па ліку і захаваў гэта на ўвесь матч. Які вынік гульні можна падвесці?

– Адназначна, сёння не хапала «свежасці». Мы гулялі кароткай ратацыяй апошніх два матчы. Быў пераезд у Екацярынбург і назад і не хапіла крыху часу. Кожны трэці дзень чацвёртая гульня. У абароне спрабавалі «на зубах» гуляць, у нападзе адназначна буксавалі: не было нейкага «выбуху», пры адкрытых кідках у іх не хапіла якасці. Мы з-за дугі кінулі 24-3. Звязваю гэта з недахопам энергіі.

– Наколькі сыход Джарэда Агунгунбемі-Джэксана ўплывае на гульню каманды?

– Гледачы таксама могуць зрабіць сваю выснову. Магу сказаць, што калектыў пачаў гуляць больш дружна, пачалі больш дзяліцца мячом. У камандным відзе спорту гэта важная частка - больш рухаць мяч, і каб ва ўсіх гульцоў на пляцоўцы былі опцыі для нападу. І зараз, спадзяюся, мы гэта паказваем.

– Якая атмасфера ў камандзе пасля доўгачаканай перамогі над «Астаной»?

– Усе рады. Гэта ўсяліла надзею на наступную перамогу. На гэтым заставацца не жадаем, жадаем яшчэ раз выпрабаваць гэтае пачуццё, таму ўсё псіхалагічна гатовыя і аддаюцца для перамогі.

– Раней Вы казалі, што спрабуеце для каманды розныя стылі гульні. Ці атрымалася знайсці нешта прыдатнае?

– Зараз мне здаецца, што гульцы сталі лепш выконваць патрабаванае, таму і з'яўляецца нейкая якасць. Калі ў іх атрымліваецца, што мы задумваем, то, зразумела, яны пачынаюць верыць у гэта і выконваць яшчэ з большай энергіяй і якасцю.

– Баскетбольны сезон набліжаецца да завяршэння. Ці можна ўжо нейкія вынікі падвесці, напрыклад, па стылі гульні?

– Па ходзе сезона ўсё роўна заўсёды нешта карэктуецца. Бывае, ад саперніка нават гульня мяняецца, таму адзін матч можа быць не падобны да другога. Ды і склад заўсёды розны. За апошнія тры месяцы, можа, адзін-два паядынкі правялі ў аптымальным складзе. У залежнасці ад таго ростэра, у якім знаходзімся, гэта таксама розныя гульні. Адразу цяжка адказаць на гэтае пытанне. Спрабуем максімум выціснуць з таго, што ёсць на сённяшні дзень па складзе.

– Апошні хатні матч у Адзінай лізе ВГБ ужо ў гэтую суботу. Як наладжваецеся на яго? Хочаце, што называецца, бразнуць дзвярыма?

– Натуральна. Тут важна толькі не пераналадзіцца. Сёння не хапіла энергіі, таму зараз на сходзе з камандай абмеркавалі, што трэба максімальна аднавіцца, каб паказваць ужо той баскетбол, які ў нас атрымліваўся апошнія дзве-тры гульні. Вядома, жадаем перамагчы. Перш за ўсё, паказаць якасную працу, зайсці ў канцоўку і там пастарацца выйграць. Гледачам і клубу гэта вельмі патрэбна. І ўсе гульцы, як мы ўжо абмяркоўвалі, вельмі хочуць гэтага, – сказаў Сухавецкі.