Tribuna/Веласпорт/Блогі/О духе времени/Калісьці веласпорт Беларусі высока каціраваўся ў свеце. Дзе сёння тыя, за кім мы сачылі (маглі на «Тур дэ Франс», хаця адзін лічыў беларускую мову мёртвай)

Калісьці веласпорт Беларусі высока каціраваўся ў свеце. Дзе сёння тыя, за кім мы сачылі (маглі на «Тур дэ Франс», хаця адзін лічыў беларускую мову мёртвай)

Кірыенка, Сіўцоў і астатнія.

Аўтар — bytribuna com
3 траўня 2023, 15:00
Калісьці веласпорт Беларусі высока каціраваўся ў свеце. Дзе сёння тыя, за кім мы сачылі (маглі на «Тур дэ Франс», хаця адзін лічыў беларускую мову мёртвай)

Беларускі веласпорт у апошнія гады не сказаць, што мае бліскучыя вынікі. Напрыклад, за апошнія пяць трэкавых ЧС з беларускімі ўдзельнікамі (з 2017-га па 2021-ы) у іх было толькі дзве ўзнагароды - гэта цяпер ужо прарэжымны падпісант Яўген Каралёк выйграў скрэтч у 2018-м і 2020-м. Ды і на найбуйнейшых шашэйных шматдзёнках (на іх міжнародны бан не распаўсюджваецца) няма шуму ад беларускіх мужчын (у жаночай версіі «Тур дэ Франс»-2022 Алена Амялюсік стала 19-й). На Гульнях-2020 ад Беларусі выступалі чатыры велагоншчыкі - найлепшым стала 12-е месца.

Калісьці, у 2000-х і крыху ў 2010-х, усё было куды цікавей - беларускія раварысты значна часцей траплялі і ў медалі, і ў навіны. Вось хто гэта быў - і вось дзе яны цяпер.

Наталля Цылінская

Першы поспех сусветнага ўзроўню да некалі чэмпіёнкі СССР сярод дзяўчат прыйшоў толькі ў 25 гадоў - не трапіўшы на АГ-2000 пасля трохгадовай паўзы ў кар'еры, у кастрычніку таго года Наталля Маркаўнічэнка (цяпер за спінай экс-спартсменкі тры скасаваных шлюбы) выйграла два золата велатрэкавага ЧС, у спрынце і гіце. Гэтыя дзве гонкі надоўга стануць кароннымі для Цылінскай - за сем гадоў дамінацыі на іх у 2000-х усяго атрымаецца 8 залатых і яшчэ адзін срэбны медалі на сусветных першынствах з 14 магчымых. А вось на Алімпіядах дасягнуць золата так і не ўдалося - у гіце ў 2004-м узяла бронзу (у 2008-м гонкі ўжо не было ў праграме Гульняў), а ў спрынце і ў 2004-м, і ў 2008-м прадстаўніца Беларусі аступалася у чвэрцьфіналах.

Афіцыйна скончыўшы кар'еру ў 2012-м пасля нараджэння трэцяга дзіцяці, Цылінская неўзабаве стала адразу намеснікам старшыні федэрацыі веласпорту, а з 2017-га яе ўзначальвае. Паралельна экс-спартсменка раней займала пасады намесніка дырэктара велаклуба «Мінск» і дырэктара профільнага РЦАП, а цяпер з'яўляецца адначасова і дзяржтрэнерам па веласпорце, і сябрам выканкама алімпійскага камітэта Лукашэнкі. За Аляксандра Лукашэнку Цылінская даўно і надоўга - а пасля 2020-га і выходзіла на мітынгі за яго, і пакідала подпіс.

Аляксандр Кучынскі

У 2007-м, у 27 гадоў, Кучынскі стаў адным з першых беларускіх удзельнікаў «Тур дэ Франс» (да таго года іх не было ўвогуле, а ў 2007-м аказалася адразу двое). Да гэтага перажыў сур'ёзную траўму і змяніў некалькі італьянскіх прафесійных шашэйных каманд, дабраўшыся ў выніку да адной з самых прэстыжных, "Ліквігаса". На дэбютным «Туры» Кучынскі зарэкамендаваў сябе майстрам адрываў - і адзін з іх дазволіў заняць дзявятае месца на адным з этапаў. За італьянцаў, а пазней за расійскую "Кацюшу" Кучынскі ў выніку шэсць разоў ганяўся на "Туры", працуючы на лідараў каманд, - найлепшым вынікам у генеральнай класіфікацыі стала 86-е месца ў 2010-м. Акрамя гэтага, Кучынскі за кар'еру выйграў некалькі гонак і патрапіў у топ-10 не адной шматдзёнкі класам ніжэй.

У 2014-м раварысту не працягнулі кантракт у «Кацюшы», пасля чаго ён атрымаў дзяржпрапанову дапамагчы са стварэннем велаклуба «Мінск», за які яшчэ год ганяўся, а потым засяродзіўся на менеджарскай працы. Ёй займаецца дагэтуль - з'яўляецца спортдырэктарам "Мінска" (па сумяшчальніцтве і трэнуе) і сябрам выканкама федэрацыі. Пра палітыку і вайну ад яго нічога не чуваць. Не так даўно Кучынскі скардзіўся на нізкую тэмпературу на зборах у Сочы, якімі замянілі турэцкія, але запэўніваў, што для плана падрыхтоўкі гэта не крытычна. А яшчэ засвяціўся ў віншавальным роліку для федэрацыі - збіраў ровар на мінскім заводзе і сустракаў Цылінскую за прылаўкам у сталовай.

Канстанцін Сіўцоў

Другі беларускі дэбютант «Тур дэ Франс»-2007, якому тады было 25, адразу заняў выдатнае для першага разу 31-е месца ў генеральным заліку, а праз год увогуле стаў 16-м. Але яшчэ лепш у Сіўцова атрымлівалася ў іншай топ-шматдзёнцы "Джыра д"Італія" - там ён два разы з васьмі спроб трапіў у топ-10 агульнага заліку. А ў 2009-м (тады ў цэлым стаў 15-м) Сіўцоў нават выйграў этап прэстыжнага спаборніцтва. Таксама гоншчык двойчы перамагаў на этапах з каманднай гонкай за амерыканскую "Каламбію". А ў 2013-м, ужо ў складзе брытанскага «Скай», узяў бронзу ў каманднай гонцы яшчэ і на шашэйным ЧС, дзе ў той час, як і на шматдзёнках, у адным калектыве спакойна стыкаваліся людзі з самымі рознымі пашпартамі.

У 2018-м 36-гадовы Сіўцоў здаў станоўчы допінг-тэст, на чым скончыў кар'еру - і ў тым жа годзе пераехаў на ПМЖ з Італіі, дзе правёў 14 гадоў, у ЗША. Тады Сіўцоў цікавіўся і перспектывамі працаваць у Беларусі, але, паводле ўласных слоў, хутка зразумеў, што "будуць пастаянна кантраляваць, і прасцей усё зрабіць у іншай краіне". У Амерыцы Сіўцоў нейкі час правёў у веласпорце, але ў пандэмію для заробку пачаў усталёўваць тэлекамунікацыйнае абсталяванне - і ў выніку адкрыў уласны бізнэс у гэтай сферы. У 2020-м экс-гоншчык спадзяваўся на перамены ў Беларусі і працягвае суперажываць свайму народу, а таксама займае пазіцыю супраць вайны ва Украіне.

Васіль Кірыенка

У бронзавым на ЧС-2013 «Скае» з Сіўцовым быў і Кірыенка. Але для яго гэта далёка не адзіны медаль сусветнага ўзроўню. Прычым Кірыенка быў універсалам - асабліва яскрава гэта выглядала ў 2008-м: у сакавіку беларус на трэкавым ЧС узяў золата ў гонцы па ачках (ужо меў у ёй жа бронзу-2006), у траўні-чэрвені на шашы ў «Джыра д'Італія» стаў другім у горнай класіфікацыі, а на асобных этапах двойчы заняў другое месца і аднойчы першае, а ў жніўні паехаў на Алімпіяду зноў у трэкавай ачковай гонцы, дзе стаў пятым. Далей усе поспехі ў Кірыенкі былі ўжо на шашы - другое месца на этапе "Тура" ў 2010-м, выйграныя этапы "Джыра" ў 2011-м і 2015-м і яшчэ адной топ-шматдзёнкі "Вуэльта Іспаніі" ў 2013-м, а таксама пяць медалёў на ЧС у індывідуальных і камандных гонках, у тым ліку асабістае золата ў 2015-м - у 34 гады. У тым жа годзе Кірыенка выйграў і Еўрапейскія гульні, а праз чатыры гады паўтарыў поспех у Мінску, хаця незадоўга да таго перарываў кар'еру праз праблемы з сэрцам. Таксама ў 2016-м Кірыенка быў сцяганошай зборнай Беларусі на АГ (у гонцы там стаў 17-м), што не ўсімі было ўспрынята пазітыўна – за некалькі месяцаў да таго гоншчык назваў беларускую мову «мёртвай».

У пачатку 2020-га Кірыенка ўсё ж скончыў выступаць па здароўі і вярнуўся ў Беларусь з Іспаніі, дзе жыў падчас выступаў. Беларускія падзеі таго года не адвярнулі экс-гоншчыка ад сістэмы - у канцы 2020-га ён пагадзіўся на прапанову Цылінскай узначаліць зборную Беларусі (усю - і тых, хто выступае на шашы, і трэкавікоў), а таксама стаў спартыўным дырэктарам створанага велаклуба БЕЛАЗ. З таго часу ні пра працу Кірыенкі, ні пра тое, каб ён яе змяніў, нічога не чуваць.

Яўген Гутаровіч

Гоншчык, які практычна ўсю кар'еру правёў у Францыі, быў беларускім рэкардсменам па колькасці перамог на гонках другога эшалона. А вось на вялікіх турнірах поспехаў істотна менш. У 2009-м дэбютаваў на "Тур дэ Франс", заняў трэцяе месца на адным з этапаў - але па выніках агульнага заліку атрымаў суцяшальны прыз "Лантэрн руж", які ўручаюць таму, хто стаў апошнім у табелі. У 2010-м Гутаровіч таксама нечакана выйграў этап "Вуэльты" - але і там у "генерале" стаў толькі 135-м. Усяго ў спартсмена было пяць топ-шматдзёнак - і ніводнага фінішу хаця б у выніковым топ-100. Няма ў Гутаровіча і медалёў ЧС, а на сваіх адзіных АГ-2016 ён стаў толькі 53-м.

У канцы 2016-га, у 32 гады, Гутаровіч вырашыў завяршыць кар'еру і пераехаў у Беларусь. Неўзабаве стаў кансультантам у велаклубе "Мінск" ды так у ім і застаўся - цяпер займае пасады трэнера і асістэнта Кучынскага як спартдзіра, а яшчэ з'яўляецца сябрам выканкама федэрацыі. Апроч іншага, у Гутаровіча ёсць свая невялікая праграма пра веласпорт на дзяржТБ. Пра падзеі ў Беларусі-2020 і вайне ва Украіне экс-гоншчык маўчыць, але ў траўні 2022-га заяўляў, што міжнародны бан беларускіх спартоўцаў (які з'яўляецца адказам на вайну) – гэта «подла», аднак тут жа знайшоў плюс у тым, што нібыта у такіх умовах "канкурэнцыя становіцца вышэйшай". У сакавіку 2023-га Гутаровіч ізноў знайшоў пазітыў у адхіленні ад міжнароднай арэны.

Таццяна Шаракава

Прызёрка моладзевых ЧЕ, якая спаборнічала і на шашы, і на трэку, перажыла цяжкую траўму, але да 26 гадоў засяродзілася на трэку і прыйшла да поспеху - у 2010-м узяла бронзу, а ў 2011-м і золата трэкавых ЧС у гонцы па ачках. Таксама ў Шаракавай шэсць медалёў чэмпіянатаў Еўропы, якія на дарослым узроўні праводзяцца толькі з 2010-га. Магло быць на два больш, але поспехі 2012-га былі ануляваныя праз правалены тэст на допінг - Шаракава атрымала бан на паўтара года, што тлумачыла памылкай у выбары кропель для носа. Зрэшты, адзін з медалёў ЧЕ ўзяты ў 2017-м, а яшчэ адзін - ужо ў 2019-м, калі спартсменка да 35 гадоў вярнулася пасля яшчэ адной паўзы з-за нараджэння дачкі, прычым дзеля спорту скінула набраныя 22 кг. У тым жа 2019-м Шаракава зрабіла "дубль" на мінскіх Еўрагульнях - да золата трэкавай індывідуальнай гонкі далучыла бронзу шашэйнай. Спартсменка даспаборнічала да АГ ў Токіа, падчас падрыхтоўкі да якіх пасля страшных падзей 2020-га падпісалася за рэжым з каментаром: «Я задаволена тым, што зараз у мяне ёсць. У прынцыпе, мяне ўсё задавальняе».

За тыдзень да Гульняў спартсменка праводзіла дарожнае трэнаванне - і машына з дачкой і трэнерам, якія ехалі следам, патрапіла ў буйное ДТЗ. Шаракава першай спрабавала выцягнуць людзей з машыны, а іх выратаванне без сур'ёзных траўм у выніку назвала сваім алімпійскім медалём (у рэальнасці пасля такога стала 16-й у омніуме). Пасля АГ веласіпедыстка скончыла кар'еру і стала старэйшым трэнерам шашэйнай зборнай, якім і застаецца.

Призерка молодежных ЧЕ, которая соревновалась и на шоссе, и на треке, пережила тяжелую травму, но к 26 годам сосредоточилась на треке и пришла к успеху – в 2010-м взяла бронзу, а в 2011-м и золото трековых ЧМ в гонке по очкам. Также у Шараковой шесть медалей чемпионатов Европы, которые на взрослом уровне проводятся только с 2010-го. Могло быть на две больше, но успехи 2012-го были аннулированы из-за проваленного теста на допинг – Шаракова получила бан на полтора года, что объясняла ошибкой в выборе капель для носа. Впрочем, одна из медалей ЧЕ взята в 2017-м, а еще одна – уже в 2019-м, когда спортсменка к 35 годам вернулась после еще одной паузы из-за рождения дочери, причем ради спорта сбросила набранные 22 кг. В том же 2019-м Шаракова сделала «дубль» на минских Евроиграх – к золоту трековой индивидуальной гонки добавила бронзу шоссейной. Спортсменка досоревновалась до ОИ в Токио, в ходе подготовки к которым после страшных событий 2020-го подписалась за режим с комментарием: «Я довольна тем, что сейчас у меня есть. В принципе, меня все устраивает».

За неделю до Игр спортсменка проводила дорожную тренировку – и машина с дочерью и тренером, которые ехали следом, попала в крупное ДТП. Шаракова первой пыталась вытащить людей из машины, а их спасение без серьезных травм в итоге назвала своей олимпийской медалью (в реальности после такого стала 16-й в омниуме). После ОИ велосипедистка закончила карьеру и стала старшим тренером шоссейной сборной, которым и остается.

Іншыя пасты блога

Усе пасты